Гердзіла
Ґердзіла лац. Gierdziła / Hierdziła | |
Gardila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gerd + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гардзель, Гірдыла, Гердзель, Гердуль, Гірдзель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґердзіла» |
Гердзіла (Гірдыла, Гардзель, Гердзель, Гердуль, Гірдзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардзіла, пазьней Гердэле або Гертыль (Gardila, Gerdele[1], Gertil[2]) — імя германскага пахожаньня[3]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[4].
У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Gardyła, Gardela, Gardziel, Gardel[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Кердэлевіч (Kierdelewicz)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Girdilo (Хроніка Прускай зямлі)[7]; Ян Кгирдилович (1538 год)[8]; Girdylo Litwin (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі); Gerdilo (1592 год)[9]; Stanislaus Gierdul (XVII ст.)[10]; po zdrajcy ur. Piętrze Girdziele (18 сакавіка 1658 году)[11]; Kerdel (10 кастрычніка 1683 году)[12]; dwór Gierdzieliszki (1782—1783 гады)[13]; Karol Wilhelm Gerdel (1804 год)[14]; Katarzyna Gardziel (1840 год)[15].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гердзіла (Гірдзіла) — баярын з прынёманскай Скаловіі (азначаны Мацеем Стрыйкоўскім як ліцьвін), які ўпамінаецца ў Хроніцы Прускай зямлі пад 1285 годам
- Іван Кірдзель — жыхар мястэчка Капцэвічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1691 годзе[16]
- Міхаіл, Астап і Ян Гардзелі — жыхары вёскі Куксаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1756 годзе[17]
- Мацей Гардзулевіч — селянін-удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня, забіты ў 1864 годзе расейскімі карнікамі[18]
Гардзелі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[19].
Гертэлі (Gertel) гербу Газдава — літоўскі шляхецкі род[20].
Гірдылы (Girdyłło) — літоўскі шляхецкі род[21].
У Сьвянцянскай парафіі існаваў фальварак Гердзілішкі (Gierdziliszki)[22].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 6. — Uppsala, 1980. S. 153.
- ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 58.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 989.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 545.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 168.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 148.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 184.
- ^ Schütz C. Historia rerum Prussicarum. — Zerbst, 1592. P. 53.
- ^ Sinkevičiūtė D. Dėl lietuvių dvikamienių asmenvardžių kamieno gerd- autentiškumo // Baltistica. T. 52, Nr. 1 (2017). P. 143.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 63.
- ^ Klaipėdos miesto ir valsčiaus evangelikų liuteronų bažnyčių vizitacijų 1676—1685 m. dokumentai. — Klaipėda, 2009. P. 229.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 92.
- ^ Kwetki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Merecz, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Яўген Анішчанка, Иванск инвентарь 1691 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 сакавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Пуща описание имения 1756 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 ліпеня 2017 г.
- ^ Год 1863. Смяротныя прысуды. Раздзел 3. Спіс палітычных злачынцаў, страчаных у губернях: Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай, Менскай, Віцебскай, Магілёўскай і Аўгустоўскай ад часу выбуху на Літве паўстання да 1 кастрычніка 1864 г., Сьвіслацкія аркушы — Кастусь Каліноўскі — Бібліятэка
- ^ Яўген Анішчанка, Забель костел список прихожан 1798 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 студзеня 2016 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 136.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 289.
- ^ Wykaz miejscowości parafii święciańskiej w 1841 roku, Genealogia Wileńszczyzny
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)