Варнела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Warinela
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Warno + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Варнела»

Варнела — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Варынела (Warinela) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -варн- (-верн-) (імя ліцьвінаў Вярнат; германскае імя Warnad) паходзіць ад стараверхненямецкага warnōn 'сьцерагчыся'[2] або ёсьць пашыранай суфіксам -н- (-n-) асновай -вер- (-вар-)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: wies Piliany Mnieysze…. Wojciech Worneła, syn jego Mikołay (30 сьнежня 1598 году)[4]; Warnelowa (1655 год)[5].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Франц, Матрона, Мацей, Тэрэза, Міхаіл, Канстанцыя, Юры, Станіслаў, Элеанора, Дамінік, Казімер, Юстыніяна, Насьця, Крыштоф, Соф’я, Андрэй, Марыя і Крыстына Варнелі — жыхары вёсак Варнеляў і Судавойнішак (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1775 годзе[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1540.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 281.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 218.
  4. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 506.
  5. ^ Ragauskaitė A. Kėdainiečių moterų įvardijimo tendencijos XVII—XVIII a. Kėdainių miesto istorijos šaltiniuose // Acta linguistica Lithuanica. T. 87, 2022. P. 145.
  6. ^ Яўген Анішчанка, Поща инвентарь 1775 в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 кастрычніка 2018 г.