Скерэль
Скерэль лац. Skierel | |
Skerilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Scira + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Скірэль, Скерла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Скерэль» |
Скерэль, Скірэль, Скерла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скірыла, Скірэла або Скерыла (Scirilo, Skīrela[1], Skerilo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірвін, Скірман, Скірмунт; германскія імёны Scirwine, Scirman, Sciremunt) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[3].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Скірэль (Skirel) і Шкірэль (Szkirel)[4]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лавринъ Юръевичъ Скерелевича (1567 год)[5]; з роду Дирментовъ з Моишакголки… Лаврину Скерелевичу (15 верасьня 1568 году)[6]; dom Piotra Skoruły (1596 год)[7]; sioło Boczarniky, dannicy… Stanisław Skierel (7 красавіка 1610 году)[8]; Skirele (1744 год)[9]; Parafia zadziewska… Skirele (1784 год)[10]; Maryanna Skirelewicz (1805 год)[11]; ze wsi Bobrownik małych Michał Jana syn Skierło (1816 год)[12]; Tomasz Skirel (1840 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валянтын Скерэль — парабак ва Ўпіцкім павеце, які ўпамінаецца ў 1594 годзе[14]
- Пэтранэля і Эва Скірэлёвы (Skirelowa) — уладальніцы гаспадарак ў Міргішках каля Лынтупаў на 1933 год[15]
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Скірэлішкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 239.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 990, 1305, 1308.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 291, 314.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 726.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
- ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 189.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 50.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 100—101.
- ^ Niemonajcie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kuryer litewski. Nr. 28, 1816. S. 131, 151.
- ^ Hoduciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 186—187.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»