Перайсьці да зьместу

Зігіла (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sigilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sigo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сігіл, Жыгуль, Жыгла, Зегель, Зекель, Секіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зігіла»

Зігіла, Сігіла (Сігіл, Жыгла), Зегель (Зекель, Секіл, Жыгуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Зігіла, Сігіла, Зегіль або Сегіль, пазьней Зікель (Sigilo, Segil, Sickel, Siekel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sekiel (Sekil, Sekel, Zekiel, Zekil, Zekel)[3].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Жыгілевіч (Żygilewicz)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hryszko Siekiel… Mothel Ziekieliew. <…> Marczin Ziegieliew. <…> Macziey Ziegieliewic (1558 год)[5]; Андрей Секилъ (1566 год)[6]; Jurko Siekiel… Szymul Siekiel (6 студзеня 1700 году)[7]; Wasyl Szykieło… Semen Szykieło (30 студзеня 1779 году)[8]; Franciszek Żygło (9 лютага 1791 году)[9]; Wincenty Żygulewicz… Luciam Żygulowna (XIX ст.)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1319.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 238.
  4. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 382.
  5. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 318, 334, 353, 453.
  6. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 410.
  7. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 273.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 377.
  9. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 465.
  10. ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 16, 18.
  11. ^ Яўген Анішчанка, Свяцк, Родивилки, Пещаны, Соничи, инвентарь, Архіў гісторыка Анішчанкі, 3 красавіка 2016 г.