Гудзіла
| Ґудзіла лац. Gudziła / Hudziła | |
| Gudila | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Gudo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гуціла, Гадзіла, Гудэла, Годзель, Годзел, Гутэль, Гудзель |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґудзіла» | |
Гудзіла (Гудэла, Гудзель), Гуціла (Гутэль), Гадзіла (Годзель) — мужчынскае і жаночае імя, а таксама вытворнае ад іх прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гудула, Гудзіла, Годзіла або Готэла, пазьней Годэль або Гутэль (Gudulo[1], Gudila, Godila, Gotelo[2], Godel, Güttel[3]) — імя германскага паходжаньня[4][1]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[5], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6].
Імя Гадула (Гудул, Гудзель, Годэль, Годыль, Годаль) гістарычна бытавала ў Польшчы: Godula (1250, 1386, 1395, 1397, 1401 і 1498 гады), Godel, filius Crotosse (1204 год), Clemens Gudul (1385 год), Stanislaus Godal (1445 год), Mattis Godil (1475 год)[7], Gudzyel (1494 год)[8].
У Прусіі шырока бытавала прозьвішча Gudella[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Готилъ (сярэдзіна 1160-х — сярэдзіна 1190-х гадоў)[10]; Кореиве пять чоловековъ: <…> Гудилович[11], Кореиве пять чоловековъ дано было: а <…> Кгудиловича[12] (9 лістапада 1449 году); Worin Guteliewicz (1558 год)[13]; miasto Nowawolia… Macziei Gvdel (12 кастрычніка 1561 году)[14]; Mikolai Guthel… Stanislaw Gutilewicz (1563 год)[15]; Marcin Gudel (15 траўня 1567 году)[16]; люди имен’я Кетунского… а Миколаи Кудел (17 сакавіка 1578 году)[17]; Janusz Kodula (14 ліпеня 1578 году)[18]; z Ombrozem Gudelem (7 красавіка 1610 году)[19]; siolo Dowlany… Mikolay Gudel… Mikolay Gudela… siolo Gierdziuny… Misiuk Gudel (26 лютага 1619 году)[20]; Jan Gudel (20 красавіка 1642 году)[21]; Zygmont Bałtromiejewicz Godel… Piotr Sczefanowicz Godelewicz (1667 год)[22]; domek Godelewiczowej wdowy (1690 год)[23]; Anna Gudel (1699 год)[24]; et Catharinae Gudeliczia de Dowkniuny (1703 год)[25]; Jacobus Gudelowicz (10 верасьня 1710 году)[26]; Gotele (1744 год)[27]; Obrąb Gudelow. Adam Gudel, Kraslawski (1 лютага 1765 году)[28]; Gertruda Gudelewicz (1776 год)[29]; Tomasz Gudelewicz (1781 год)[30]; Parafia łyntupska… Gudeliszki, zaścianek (1784 год)[31]; Marianna Gudelowa (15 ліпеня 1788 году)[32].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гудыла († па 528) — бізантыйскі генэрал гоцкага паходжаньня
- Гудыла (Гудула) Брусэльская (646 — паміж 680 і 714) — Сьвятая, заступніца Брусэлю
- Гоціл — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XII стагодзьдзі[10]
- Гудылавіч — чалавек, які ўпамінаецца наданьні вялікага князя літоўскага Казімера 1449 году
- Ян Лаўрынавіч Яновіч Гадзелевіч — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1582 годзе[33]
- Мікалай Гудзелевіч — праваслаўны зь Сьвянцянскага павету, паранены ў Першую сусьветную вайну[34]
- Аляксандар, Антаніна, Вацлаў і Міхал Гудзелі — беларусы з ваколіцаў Любчы, забітыя ў Другую сусьветную вайну[35]
- Іван Годзел (1925—?) — беларус з ваколіцаў Івянцу[36]
- Марыя Гуціла (1926—?) — беларуска з ваколіцаў Асіпавічаў, вывезеная ў Нямеччыну ў Другую сусьветную вайну[37]
- Віктар Гудалевіч (1941—?) — беларус з ваколіцаў Парычаў, забіты ў Другую сусьветную вайну[38]
Гадулевічы (Godulewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[39].
Годэлі[40] (Godel) гербу Яліта — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[41].
Гудзіловічы (Gudziłowicz) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[42].
Гудэль (Gudel), Гудэлевіч (Gudelewicz), Гудэля (Gudello) і Гудэлёвіч (Gudelowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Годзелі ў Жамойцкім старостве[44].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гудэлі, на гістарычнай Меншчыне — Гудзялі, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Гудзелі, на гістарычнай Віленшчыне — Гудалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Reichert H. Sprache und Namen der Wandalen in Afrika // Ergänzungsbände zum Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. Bd. 66: Namen des Frühmittelalters als sprachliche Zeugnisse und als Geschichtsquellen. — Berlin — New York, 2009. S. 72.
- ↑ Bergh L. Ph. C. Historische beschouwing der Nederlandsche Eigennamen // Taalkundig magazijn of gemengde bijdragen tot de kennis der Nederduitsche taal. 4o Deel, 1842. S. 569.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 40.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 991, 660.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ↑ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 143, 145—146, 232.
- ↑ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 79.
- ↑ GUDELLA, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 401.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 61.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 383.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 642.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 323, 344.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 103.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 223.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 111.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 51.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 76,—77.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 130.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 144.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 49.
- ↑ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Krinčino bažnyčios 1697—1703 metų Krikšto metrikų knyga, psl. 6, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ↑ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia 1708—1710 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 32.
- ↑ Bobty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Ostrowiec, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 46—47.
- ↑ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1788 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 85.
- ↑ Именной список №677 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1915. С. 10817.
- ↑ НАРБ 1569-1-8-267, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Годел Иван Иванович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ НАРБ 1569-1-16-185, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ НАРБ 1569-1-11-175, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 128.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ґ, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 502.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 107.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 201.