Гаціла
Гаціла лац. Haciła | |
Hetilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Hatho + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гадзіла, Адзель |
Вытворныя формы | Адыла, Ютэль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гаціла» |
Гаціла, Гадзіла (Адзель) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гадала, Геціла, Адзіла або Адзела, пазьней Гатэль (Hadala, Hetilo, Adila[1], Adela, Hattel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ядэла (Jadełło)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: viginti homines tributarios… undecimus Hodzilo (1461 год)[7]; а Годила Кохутевича… а Годила Митевича… а Годела Худиновича (5 ліпеня 1507 году)[8]; на село з людми Годиловичи у Чичерску[9], села з людми в Чичерскои волости на имя Годилович[10] (22 верасьня 1511 году); светъковъ: Ивана Гатиловича, боярына пана старосты жомойтъского (травень 1536 году)[11]; людей моихъ Данила Туровича а Куцука Гатиловича… Куцукъ Гатиловичъ (12 лістапада 1541 году)[12]; подданые… Омелянъ, Семенъ, Иванъ Годиловичи (21 студзеня 1636 году)[13]; Adzielewicz (1662—1690)[14]; Hadziłuny (1744 год)[15].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гадзіла — адзін з даньнікаў, запісаных ў 1461 годзе Андрэем Даўгердавічам касьцёлу ў Лынтупах
- Гадыла Кахуцевіч і Гадыла Худзіновіч — людзі Віленскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1507 годзе
- Гадзілавічы — сяло зь людзьмі ў Чачэрскай воласьці, якія ўпамінаюцца ў 1511 годзе
- Алесь, Сьцяпан, Яська і Тэрэза Гадзілы — жыхары вёскі Сянежыцаў (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1726 годзе[16]
На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Гадзілавічы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Anhang 3 Wörterbuch der gotischen Namen // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. — Leiden — Köln, 1989.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 229.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 159, 791.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 141.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. С. 201.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. С. 47.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. С. 86.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 148.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 126.
- ^ Вестник Западной России. Т. 4, 1866. С. 3.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 134.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Cенежицы, Матешицы, Сапотница, Краевичи, Лаготки инвент.(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 20 лютага 2016 г.