Карымонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Карымонт, Карымунт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Карымонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Карымонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -кар- (-кор-) (германскія імёны Cariatto, Chariobaud, Caramer) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Карымонт адпавядае старажнаму германскаму імю Karmunt[8] (Carimundus[9], Carmundus[10]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: w Milaykiszkach wsi… strzelców 3: Maciey Karmontowicz (1641 год)[11]; Johan Cramond… Jacobus Cramond (27 кастрычніка 1709 году)[12]; Waśkiewicz Karymont (1789 год)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З XVI ст. прыдомкам Карымонт або Карымунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Маськевічаў гербу ўласнага[14].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Stephens G. The Runic Hall in the Danish Old-Northern Museum. — Cheapinghaven, 1868. P. 14.
  9. ^ Cyripaedia Nova Et Christiana. — Freyburg im Breyßgaw, 1596. S. 63.
  10. ^ Les vies des saints de Bretagne et des personnes d’une éminente piété qui ont vécu dans cette province. — Paris, 1839. P. 57.
  11. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 33.
  12. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 265.
  13. ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 114.
  14. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 55.