Гайдэла
Выгляд
| Гайдэла лац. Hajdeła | |
| Heidel | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Heido + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гайдэль |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Гайдэла» | |
Гайдэла (Гайдэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гейдыла, пазьней Гайдэль (Heidilo, Heidel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гейд- (-гайд-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдмант, Эйдрык, Вільгейда; германскія імёны Heidmund, Eidrich, Williheid) паходзіць ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[2] або haithi 'поле'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Barbara Haydelowa omnes de Mieżuny (1702 год)[4].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фёдар, Ян і Зьміцер Гайдэлі — жыхары хутару Гаю (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1781 годзе[5]
- Іван Гайдаловіч (1890—1937) — беларус з ваколіцаў Барысава, забіты ўладамі СССР[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 725.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 121.
- ↑ Krinčino bažnyčios 1697—1703 metų Krikšto metrikų knyga, psl. 5, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ↑ Яўген Анішчанка, Друйки инвентарь 1781 г. в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 лютага 2018 г.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»