Відзімонт (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Widmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wid + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Відмунд, Відмунт, Відмант
Зьвязаныя імёны Мантывід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Відзімонт»

Відзімонт (Відмунд, Відмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́дмант.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Відмунд (Widmund) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[5].

Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[a] або Видимонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Widmund (Раўданскі рукапіс); Хрщон Видимонтовичъ[8], Петко Видмонтович[9], Ян Видмонтовичъ[10], Юц Видмонтовичъ[11] (1528 год); панъ Елияшъ Видмонтъ (28 лістапада 1554 году)[12]; Jerzy Widmont (19 красавіка 1655 году)[13]; frater Raphael Widmunt, clericus, obiit Pinsci (17 верасьня 1742 году)[14]; Andrzey Widmont Sędzia Kapturowy Powiatu Oszm.[15], Ierzy Widmont[16] (1764 год); Bonifacy Widmont (1765 год)[17].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Відзьмунтаў[19].

Відманты — парафіяне касьцёла ў Будславе на 1853 год[20].

Відманты — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[21].

Відманты (Widmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[22].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Відзімонты (Видимонты) каля Жаранаў[23].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Відманты.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Institutet för språk och folkminnen, 2004.
  2. ^ Widmund, Nordic Names
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
  6. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  7. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166, 171.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
  12. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 176.
  13. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 274.
  14. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 130.
  15. ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 61.
  16. ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 65.
  17. ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 336.
  18. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 138.
  19. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
  20. ^ Яўген Анішчанка, Будслав костел Вилейского уезда прихожане 1853 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 студзеня 2016 г.
  21. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 845.
  22. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 443, 445.
  23. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 79.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]