Санель
Выгляд
Санель лац. Saniel | |
Sanilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sano + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сяніла, Сініла, Сенель, Сініль, Саналь |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Санель» |
Санель (Саніль), Сяніла (Сенель), Сініла (Сініль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саніла або Сяніла (Sanilo, Senilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сан- (сен-), магчыма, паходзіць ад гоцкага *swans 'лебедзь'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петель Сенелевичъ[3], Стецько Сенелевичъ… Яцъко Сенелевичъ… Якубъ Сенелевичъ[4] (1528 год); Mordas Sanieliewicz (1558 год)[5]; Józef Żynielewicz (7 лютага 1780 году)[6]; David Senełowicz (XVIII ст.)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пецель, Стэцка, Яцка і Якуб Сянелевічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Яўсей Сінілевіч — жыхар мястэчка Начы (каля Чашнікаў), які ўпамінаецца ў 1632[8] і 1633[9] гадох
Саналевіч (Sanalewicz) і Санілевіч (Sanilewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Сінілаў[11].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Сіняло.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1296.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 197.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 97.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 98.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 358.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 306.
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 9.
- ^ Яўген Анішчанка, Чашники инвентарь 1632 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 8 сьнежня 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Чашники 1633 г. инвентарь в Полоцком воеводстве(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2016 г.
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 23.