Пуціла
| Пуціла лац. Puciła | |
| Putilo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Poto + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Путэль, Поцель |
| Зьвязаныя імёны | Буціла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Пуціла» | |
Пуціла (Путэль, Поцель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пуціла або Поціла, пазьней Потэль (Putilo, Potilo, Potel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -пут- (-пот-) паходзіць ад асновы -бут- (-бот-)[3].
Імя Пуціла бытавала ў Ноўгарадзе[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Еско Кгнатовичъ Путило[5], Путило[6] (1528 год); а возные… Путило (9 сьнежня 1529 году)[7]; бояре мстиславъские Домашъний а Путила Остафъевичы (20 чэрвеня 1560 году)[8]; Павелъ Путиловичъ… Путило Андрушевичъ… Путило Андрошевичъ (1563 год)[9]; Ambroży Jurewicz Putel (1621 год)[10]; Putel Heliasz na miejscu Andrzeja Putela… Putel Jerzy Matysowicz… Putel Krzysztof Ambrożejewicz… Putel Stefan Ambrożejewicz… Putelewicz Dawid… Butel Abram (1667 год)[11]; Krzysztof Pocel (23 сакавіка 1698 году)[12]; Puciłow (1744 год)[13]; Jan Putel (7 лютага 1780 году)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Еска Гнатавіч Пуціла — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пуціла — пінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Аброжы Юр’евіч Путэль — шляхціч Жамойцкага княства, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Лявон Пуціла (1865—?) — беларус з ваколіцаў Наваградку, які пацярпеў ад уладаў СССР[15]
- Кузьма Пуціла (1884—?) — беларус з ваколіцаў Амсьціслава, які пацярпеў ад уладаў СССР[16]
- Антон Пуціла (нар. 1987) — беларускі футбаліст
- Сьцяпан Пуціла (нар. 1998) — беларускі блогер
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Пуцілаў (поруч з Пуцятамі)[17].
Пуцілы[18] (Puciłło) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[19].
Путэлі (Путэлевічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
На 1906 год існавала вёска Пуцілы ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[20].
На гістарычнай Упіччыне існуюць вёскі Пуцелі і Пуцелішкі, на гістарычнай Меншчыне — Пуцілава.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 114.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 321.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 60.
- ↑ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 789.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 148.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 152.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 85.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 123.
- ↑ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 273, 270.
- ↑ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 107.
- ↑ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 680.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 424.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 307.
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, База данных «Польские спецпереселенцы в Вологодской обл.»
- ↑ Беларусь: жертвы сталинских репрессий, Белорусский «Мемориал»
- ↑ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 25—26.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 161.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 255.