Цьвермунт
Цьвермунт лац. Ćviermunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Twerda + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Цьвярмонт, Цьвірмонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Цьвермунт» |
Цьве́рмунт, Цьвярмонт (Цьвірмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твэрда (Twerda[1]) і Мунд або Монт (Mund, Mont) — імёны германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова цьвер- (імя ліцьвінаў Цьвербут) паходзіць ад гоцкага þwairhs 'гнеўны, порсткі, ваяўнічы'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Цьвермунт азначае «гарлівая ваяўнічасьць»[5].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].
Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Билятовичомъ Твирмонътову землю; а самого Твирмунъта пану Кезкгаилу (9 лістапада 1449 году)[8]; людеи Mедницкого повета за Велею… Паца Твирмонтовича (25 верасьня 1509 году)[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911.S. 412.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 66.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. С. 238.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)