Перайсьці да зьместу

Судзіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Судыла»)
Sudila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sudo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Судзель, Шудзіла, Судзель, Суціла, Сутыла, Шуціла, Сутула, Содэль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Судзіла»

Судзіла (Шудзіла, Судзель, Содэль), Суціла (Сутыла, Шуціла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Судзіла, Судзела або Судула (Sudila, Sudela[1], Sudula[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Сударг, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudergo, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[4] або ад стараісьляндзкага sudhr 'поўдзень'[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Шудзель (Szudziel)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на Соудила (XI—XII стагодзьдзі)[7]; Сутилу пять чоловековъ (1440—1492 гады)[8]; pratum dictum Svdelyskye (30 ліпеня 1501 году)[9]; Балтромеи Судилович (1528 год)[10]; Якуб Судилович (1537—1538 гады)[11]; о человека Петеля Суделевича (24 кастрычніка 1542 году)[12]; з Судиловичъ (1567 год)[13]; село Домановичи… Сенько Сутуловичъ (1552 год)[14]; Ihnath Sudiłowicz (16 студзеня 1573 году)[15]; Sudiłowicze (1593 год)[16]; Jarosz Suciłło (1621 год)[17]; Annæ Pałucza de Sodeliszki (1697 год)[18]; Helena Suciło (1721 год)[19]; Sodeliszki… Szudziłowicze (1744 год)[20]; Dawid Szudziel (23 красавіка 1755 году)[21]; Sudziło (1778 год)[22].

Шуцілы (Szuciłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[25].

Сутыла (Sutylo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].

На 1901 год існавалі вёска і станцыя Жудзілава у Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[27].

На 1906 год існаваў фальварак і маёнтак Судзілавічы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[28].

На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Судзілы. Назву Судзілавічы маюць вёскі на гістарычных Аршаншчыне, Берасьцейшчыне і Полаччыне.

  1. Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 511.
  2. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 206.
  3. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 58 (304).
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  5. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
  6. Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 316.
  7. 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 275, 803.
  8. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
  9. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 611.
  10. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
  11. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 125, 306.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 58.
  13. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 839.
  14. Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 633.
  15. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 178.
  16. Ochmański J. Ludność litewska we włości obolce na białorusi wschodniej w XIV—XVI wieku // Acta Baltico-Slavica. T. 5, 1967. S. 154.
  17. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 111.
  18. Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
  19. Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  20. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  21. Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 30.
  22. Spis rodziców dzieci urodzonych w Daugieliszkach w latach 1774—1790
  23. Янин В. Л. Новгородские посадники. 2-е изд. — М., 2003. С. 150.
  24. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 7.
  25. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 427.
  26. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  27. Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 57.
  28. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 191—192.