Перайсьці да зьместу

Вірсімунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Werzo + Mund
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вірсімунд»

Вірсімунд — мужчынскае імя.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова верз- (вірс-) паходзіць ад гоцкага wairþs 'годны, дастойны'[1], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[2] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[4] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Claus, Wirsemund vnd Lailicke von Rangnit (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[6].

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  5. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 673.