Гінгель
| Ґінґель лац. Gingiel / Hinhiel | |
| Gingel | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Ginn + Gelo Geng + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гінгела, Гінгіла, Гінгала, Генгал |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґінґель» | |
Гінгель (Гінгела, Гінгіла, Гінгала, Генгал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Генгель, Гінгель, Гангіла, пазьней Гангель (Gengel, Gingel, *Gangilo[1], Gangel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]), аснова -ганг- (-генг-) — ад стараверхненямецкага gangan 'ісьці, шлях'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Генгель (Giengiel)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nicolao Gingylowicz magistro coquinae ducis nostrae (23 чэрвеня 1501 году)[8]; Gingieła (1804 год)[9]; Gingało (1805 год)[9]; Jakub, Marta Gingel (1847 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Казімер Генгал — каталік, удзельнік Першай сусьветнай вайны з ваколіцаў Вільні[11]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Buchmüller-Pfaff M. Siedlungsnamen zwischen Spätantike und frühem Mittelalter: Die -(i)acum-Namen der römischen Provinz Belgica Prima. — Tübingen, 1990. S. 235—236.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 36.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 277.
- ↑ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 103.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 120.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 22 (1547). — Vilnius, 2010. P. 18.
- 1 2 Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ↑ Daugieliszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Генгал Казимир Иванович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі