Ютэль
| Ютэль лац. Jutel | |
| Jutilo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Juto + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Юдэль, Ятыла, Ядэла, Ёдэль |
| Вытворныя формы | Адыла, Гаціла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ютэль» | |
Ютэль (Юдэль), Ятыла, Ядэла (Ёдэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Юціла або Юдзіла, пазьней Юдэль (Jutilo, Judila, Judel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Вілят, Даўят, Карыят; германскія імёны Wiliatus, Dowyatt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3].
У Прусіі бытавала імя Юдэл (Ятэл): Jotell (1383 і 1398 гады)[4], Judel (1419 год)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ego quidem nobilis Voydzyvyl Jathylovycz Chonyevyęz (1486 год)[5]; Juodel Judkun (20 лістапада 1604 году)[6]; Bierciuk Jutelewic (26 лютага 1619 году)[7]; Stanislaw Jodelewicz (6 ліпеня 1650 году)[8]; Jutela (1671—1681 гады)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юдэль Юдкун — селянін Упіцкай воласьці, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
- Берцюк Ютэлевіч — геранёнскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1619 годзе
- Станіслаў Ёдэлевіч — сьвятаазёрскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1650 годзе
Юдэлі (Judel) — прыгонныя з ваколіцаў Майшаголы, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10]
Ёдылі (Jodyl) — прыгонныя з ваколіцаў Малятаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11]
Ядэлы (Jodeło, Jodełło) — прыгонныя з ваколіцаў Даўгелішкаў і Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
- ↑ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 865.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 40.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 414.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 30.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 74.
- ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 155.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 148.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 523.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 55.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 71, 205.