Перайсьці да зьместу

Дуніла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dunila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Duno + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дуніла»

Дуніла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Дуніла (Dunila) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытнага германскага імя Duno[1]. Іменная аснова дун- паходзіць ад стараісьляндзкага duni 'агонь'[2], стараангельскага dhunor, стараверхненямецкага donar 'гром'[3]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Dunfridus (Dun-fridus)[3], Dunigeldis (Duni-geldis)[2], Dunsuint (Dun-suint)[1].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Tunel (Tunil)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dunylowyczy dannyky (19 ліпеня 1473 году)[5]; Samuel Duniłowicz (1690 год)[6]; Duniłowicze (1744 год)[7].

Дуніловічы[9] і Дуніловічы з Кульчыцкіх Стральбіцкія[10]літоўскія шляхецкія роды.

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Дунілавічы.

  1. 1 2 Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 433.
  2. 1 2 Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 97.
  3. 1 2 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 272.
  5. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 329.
  6. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 239.
  7. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  8. Яўген Анішчанка, Рубежевичи имение в Новогрудском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 ліпеня 2015 г.
  9. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  10. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты