Візіла (імя)
| Візіла лац. Viziła | |
| Wisilo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Wiso + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Вішэла, Вісель, Віжэль, Вісул, Весіла, Везела, Вішлі |
| Вытворныя формы | Вайшыла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Візіла» | |
Візіла (Вішэла, Вісель, Віжэль, Вісул, Весіла, Везела, Вішлі) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вісіла або Візіла, пазьней Вісула, Вісэль або Візэль (Wisilo, Wizilo, Wizila[1], Wisulo[2], Wissel[3], Wisel) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[5].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Wiesel[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вишлии (умова 1219 году); Olyzar Wessilonis 18 студзеня 1401 году)[7]; Бутвид Вишеловичь (1537—1538 гады)[8]; на витине своей панъ Бернатъ Веселъ (XVI ст.)[9]; Wezeła (1603—1629 і 1608—1616 гады)[10]; Marcin y Paweł Wezelowie (1624 год)[11]; Agnes Wezelowa de Wezele (1652—1672 гады)[11]; Ionnnes Wissell (8 ліпеня 1733 году)[12]; Obrąb Dudeliszki drugie… Andrżey Wisuł. Erman Wisuł… Obrąb Łukianiszki… Jur Wisuł (1 лютага 1765 году)[13]; Wincenty Wisielewicz (1847 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Візіла († 1088) — арцыбіскуп Майнцу
- Вішлі († па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
- Алізар Весілавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі
- Бутвід Вішэлавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[8]
- Франц Віжэль — жыхар маёнтку Ласосны (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1726 годзе[15]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Monumenta Germaniae historica inde ab anno Christi quingentesimo usque ad annum millesimum et quingentesimum. T. 3. — Berolini, 1905. P. 529.
- ↑ Morlicchio E. Onomastica germanica in Italia meridionale // Dictionnaire historique des noms de famille romans. — Tübingen, 1990. P. 124.
- ↑ Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911. S. 447.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1622, 1700.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ WIESEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- 1 2 Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 121, 303.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 646.
- ↑ Ragauskaitė A. XVII a. pirmosios pusės Kauno miestiečių asmenvardžių kilmė // Acta linguistica Lithuanica. T. 43, 2000. P. 101.
- 1 2 Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 212.
- ↑ Fejér J. Defuncti secundi saeculi Societatis Jesu. 1641—1740. Vol. 5: S—Z. — Roma, 1990. P. 330.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 24.
- ↑ Butrymańce, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Яўген Анішчанка, Ласосна инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 кастрычніка 2016 г.