Мантыгерд (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мантыгерд (Мунтыгерд, Мундыгерд) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Мантыгерд (Монтгерд) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Монтгерда з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[2]. Зь іншага боку, імя Мантыгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]). Тым часам фарманты -монт- і -герд- празь імёны Монтаўт і Таўтгерд зьвязваюць Монтгерда зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Мундгерд (Mundgerd[7], Mundgærðr[8][9], Mundgerdr) і Гардмунд або Гертмунд (Gardmund[10][11], Gertmund[12]) — імёны германскага паходжаньня[13]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а фармант -герд- (германскія імёны Alagart, Herdwic, Hergerdr) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[14]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердзімонт)[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от намесника от полочького от Монтигирда (1394—1396 гады)[16]; Muntighert[17] (1396 або 1397 год[18]); unser hawptman Muntigirde (23 студзеня 1397 году)[19]; mit unserm namezdnyken Muntigirden (30 студзеня 1397 году)[20]; Montegherden of ghesad unde is nene namestnek mer (1399 год)[21]; Hannus Montigerodnis (18 студзеня 1401 году)[22]; Olechno filius olim Montigerdi (16 лютага 1410 году)[23]; cum Petro Mondigerd[24], Petrus Mondiger[25], Petrum Mondygerd[26] (2 кастрычніка 1413 году); панъ Петрашъ Монътикгирдовичъ (Петраш Монтикгирдович[27]; 15 чэрвеня 1424 году[28], 1440—1492 гады[29]); Petraschius Montegardowicz (22 чэрвеня 1431 году)[30]; Petrasy Montigerdowicz[31], Petrassy Montigerdowicz[32] (1 верасьня 1431 году); пе[ча]т[ь] Петьрашова Мондкірдовича[33] (27 лютага 1434 году); Монътикгирду в Белици два чоловеки (1440—1492 гады)[34]; Montigerd, patri praefati Petri (14 студзеня 1447 году)[35]; od ziem panow Mongierdowiczow (27 ліпеня 1553 году)[36]; ręką mą podpisał Rafał Mundygierd Łoyba (28 сакавіка 1669 году)[37]; Andrzey Mondygierd Loyba (10 ліпеня і 9 жніўня 1670 году)[38]; Andrzey Michał Mondygierd Łoyba (30 жніўня 1680 году)[39]; Kazimierz Michał Montygierd Łoyba (8 чэрвеня 1698 году)[40].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мантыгерды (Montygierd) гербу Вадвічлітоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[42].

Мантыгерды-Лойбы — літоўскі шляхецкі род[43].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Mundgerd, Nordic Names
  8. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  9. ^ Mundgærðr, Nordic Names
  10. ^ History of Christian Names. Vol. 2. — London, 1878. P. 241.
  11. ^ A dictionary of English and Welsh surnames. — London, 1901. P. 309.
  12. ^ Wichert L. Personale Mythen des Nationalsozialismus: Die Gestaltung des Einzelnen in literarischen Entwürfen. — Wilhelm Fink, 2018. S. 117.
  13. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
  14. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  15. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  16. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 101—102.
  17. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 160.
  18. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 104.
  19. ^ Hansisches Urkundenbuch. Bd. 5. — Liepzig, 1899. S. 132.
  20. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 107.
  21. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 2. — М., 2015. С. 413.
  22. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  23. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 78.
  24. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  25. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  26. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  27. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 267.
  28. ^ Вырок по делу между Лавришевским монастырем и людьми в.к.л. Витовта (1424), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  29. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  30. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
  31. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  32. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  33. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 100.
  34. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
  35. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 407.
  36. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 120—122.
  37. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 278.
  38. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 411, 413.
  39. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 459.
  40. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 431.
  41. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1876. С. 48.
  42. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 358.
  43. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]