Градзімонт
Градзімонт лац. Hradzimont | |
Hrodmunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Hrodo + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Радмонт, Рочмант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Градзімонт» |
Градзімонт, Радмонт (Рочмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гродмунт, Радэмунд або Родмунд (Hrodmunt, Rodemund, Rodmundus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Рутгер, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rutger, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя *Gradamundus[6] і германскае імя Grjotmund[7][a].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[10] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовъщины… а Родмонтову (12 кастрычніка 1509 году)[12]; Jakub Szymkowicz Grodzimont (1648 год паводле выданьня 1737 году)[13]; дворянъ Кипріяна и Лиліи урожденнной Рочмонтъ Бутвиловскихъ (1875 год)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гродмунд (Grodmundus) — арцыбіскуп Каталіцкай Царквы ў XI ст. паводле кракаўскага выданьня 1757 году[15]
- Якуб Шымковіч Градзімонт — шляхціч Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, які ў 1648 годзе падпісаў элекцыю караля і вялікага князя Яна Казімера
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 137.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 911—912.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 157.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 153.
- ^ Histoire de Sablé. Première partie par Monsieur Ménage. — Paris, 1683. P. 222.
- ^ Histoire de Sablé. Première partie par Monsieur Ménage. — Paris, 1683. P. 115.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 327.
- ^ Prawa konstytucye y przywileie Krolestwa Polskiego y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi należących. — Warszawa, 1737. S. 211.
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 19.
- ^ Kazania pokazujące jedność, prawdę, świątobliwość, powszechność, Apostolstwo Chrystusa wiáry. — Kraków, 1757. S. 256.