Верцель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wertel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Werta + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вірцель, Вірціль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Верцель»

Верцель, Вірцель (Вірціль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вердзіла, Вірдзіла, пазьней Віртэле або Вэртэль (Werdila, Wirdilo, Wirtele[1], Wertel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцека, Гальвірд, Явірт; германскія імёны Verdico, Geilwird, Ewert) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wiertel, Wercel (Wercyl)[5].

У Прусіі бытавала імя Вірдзейка: Wirtel (1326 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Виртелишском селе (27 красавіка 1514 году)[7]; у Виртилишкахъ (27 траўня 1540 году)[8]; съ озер… Верцелишек… Верцелишекъ (1604—1610 гады)[9]; Michałła Werteła stawiłł… Hrehory Werteł (1621 год)[10]; Andrzej Michałowicz Wertel na miejscu Agaty Michałowej Wertelowej… Dawid Wertel… Jan Wertel… Jan Pawłowicz Wertel… Kazimierz Michałowicz Wertel… Krzysztof Pawłowicz Wertel… Matys Kasperowicz Wertel… Michał Jurewicz Wertel… Wojciech Pawłowicz Wertel… Ambroży Wiertel (1667 год)[11]; na miejscu P. Jerzego Wertela… Józef Wertel… Piotr Wertel… Samuel Wertel… Daniel Wertel (1690 год)[12].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верцелі — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812 год[14].

Вертэлі (Wertel) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[15].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся каралеўскае сяло Верцялішкі (Вертелишки) у Гарадзенскім павеце і фальварак Вертылішкі (Вертылишки) у Вількамірскім павеце[16].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Верцялішкі, на гістарычнай Віленшчыне — хутар Вердзялішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 262.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 598.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 991, 1558.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 285.
  6. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 736.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 285.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 107.
  9. ^ Беларускі архіў. Т. 1. — Менск, 1927. С. 225, 227.
  10. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 109.
  11. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 143.
  12. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 70, 155, 161, 217.
  13. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 8.
  14. ^ Яўген Анішчанка, Освея. Костел. Список прихожан 1812 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
  15. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 203.
  16. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 75.