Перайсьці да зьместу

Прышмонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Prosmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Prosch + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Прашмунт, Прэшмунт, Прышмант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Прышмонт»

Прышмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Пры́шмант (Прашмунт, Прэшмунт).

Бросмунд або Просмунд (Brosmundus, Prosmund[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова прэз- (проз-, прош-) (імя ліцьвінаў Прэзгінт; германскія імёны Prezila, Prezzold) паходзіць ад старагерманскага proz 'каштоўнасьць, шляхетнае каменьне'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Прышмонт азначае «каштоўны палкасьцю»[6].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пришъмонту (1432 год[9], XVI ст.)[10]; бояре остринскии Станко а Ивашко Пришминтовичи <…> у бояр остринских у Станка Пришмонтовича и в его сынов у Богдана, а в Юрья, а в Лаврина, а в Мартина (28 лютага 1516 году)[11]; люди Ясвоинское волости, на йме: Мартин Марковичъ з братомъ своимъ Щепаномъ Опришмонтовичы (сьнежань 1534 году)[12]; бояромъ нашымъ волости Еишыское… Прышмонътомъ (27 чэрвеня 1558 году)[13]; Olkinicis R. P. Iosephus Pryzmont (1710 год)[14]; Dobrogost Pryżmont (26 кастрычніка 1736 году)[15]; pan Ludwik Gimbut Przyszmąt (5 кастрычніка 1765 году)[16]; Ludwik Przyszmąt-Chorzelski (26 жніўня 1766 году)[17]; Józef Pryszmontt (1784 год)[18]; Matheum Priszmont (25 лістапада 1794 году)[19]; Judyta Priszmontt (1807 год)[20]; Mikkel Prieszmunth (1808 год)[21]; Michał Praszmunt (1923 год)[22].

Прышманты (Pryszmont) гербаў Лебедзь, Пабог і Равіч — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Ашмянскага, Лідзкага[24] і Троцкага паветаў[25].

Гімбуты-Прышманты — літоўскі шляхецкі род[26].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Прашмант, Прашмунт і Прошмунт у летувізаваных формах[27].

У Эйшыскай парафіі існавалі ваколіца Прышманты (Pryszmonty)[28].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Прышманты.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Debes H. J. Føroya søga 3. Frá kongligum einahandli til embætisveldi. — Tórshavn, 2000. S. 278.
  2. Tarnovius T. J. Ferøers beskrifvelser. — København, 1950. S. 49.
  3. Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 239.
  4. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). P. 503.
  10. Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 50.
  11. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 236.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 152.
  13. Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 244.
  14. Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 67.
  15. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 302.
  16. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 408.
  17. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 357.
  18. Bolsie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  19. O—P, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  20. Bolsie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  21. Mikkel PRIESZMUNTH, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  22. Praszmunt Michał, zm. 21.XI.1923, II, Centrum Archiwistyki Społecznej
  23. Касаткіна Ф. Пад буслінымі крыламі, Пастаўскі край, 25 верасьня 2023 г.
  24. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 166, 328, 725.
  25. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 385.
  26. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  27. Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 506, 517.
  28. Parafia ejszyska w 1843 r., Genealogia Wileńszczyzny