Нарымонт (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нарымонт (Нарымунт, Нармунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча На́рмант.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Нарымонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Нарымонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -нар- (гоцкія імёны Narbaldus[5], Narthildis, Nerigaud, Ragnaris, Asinarius) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Адзначалася бытаваньне германскага (паўночнагерманскае) імя Normund[7][8].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Нарымонт адпавядае германскае імя Nortmunt[9] (Normund, *Norimund), ад якога ўтварылася назва мясцовасьці ў Францыі[10]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].

У Прусіі бытавала імя Noremunt[12].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Се язъ, князь Василии Наримонтовичь (1390 год)[13]; Reussen könig Norman (Хроніка Віганда)[14]; Narmanthe rex Rutenorum (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[15]; Narimuth[a] або Нарамонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Narimunth (Ян Длугаш); Наримонтъ Гедиминовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[16]; Наримонтъ Гедименовичь (Сафійскі першы летапіс)[17]; Narimunt (1461 год)[18]; Narmvnth (Narmunth; паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[19]; князь Юрьи Наримонтович (5 красавіка 1501 году)[20]; Наримонтъ Гедименовичь[21], Наримантъ Гедимановичь[22][23] (Ніканаўскі летапіс); чоловеку Радунискому Наримонту Рачковичу (11 лістапада 1513 году)[24]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ[25], Миколаи Нармонътовичъ[26], Грицъ Нармонътовичъ[27] (1528 год); Миколаи Нармонтович (да 1533 году)[28]; чоловекъ господарьский Молявицкий Стась Нармунтовичь… отець мой Нармунтъ… Стасю Нармунтовичу (13 кастрычніка 1539 году)[29]; его милости пана Василія Михаловича Нарымунта (20 кастрычніка 1576 году)[30]; возного Станислава Нармунътя (22 лістапада 1595 году)[31]; xiazecia Romana Narimuntha Ruzinskiego (1613 год)[32]; w Milaykiszkach, alias Narmontach strzelcy… Maciey Narmontowicz (1641 год)[33]; Johannes Narmont, Adamus Narmont, Casimirus Narmont (20 кастрычніка 1655 году)[34]; JM. Pani Zofia Narmuntowa (1690 год)[35]; Eua Barbara Filia Adami Narmonth (1 студзеня 1705 году)[36]; Adamum Filium Adami Narmunt (16 студзеня 1707 году)[37]; Adamus Narmunt (28 траўня 1707 году)[38]; Vincentius Narmont (1734 год)[39]; Jan Narymontt (18 жніўня 1744 году)[40]; Cyprjan Narmont (1759 год)[41]; Stanisław Narmont (9 лютага 1785 году)[42].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарманты гербаў «Габданк» і ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[45].

Нармунтовічы[46] (Narmuntowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[47].

Нармунты-Вашклевічы — літоўскі шляхецкі род[48].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  8. ^ Normund, Nordic Names
  9. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  10. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 203.
  11. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  12. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 72.
  13. ^ Меновая грамота Василия Наримонтовича (1390?), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  14. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 508.
  15. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 76.
  16. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 53.
  17. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 220.
  18. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
  19. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
  20. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 540.
  21. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 206.
  22. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 216.
  23. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 178.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 135.
  25. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  26. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164, 166.
  27. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  28. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 22.
  29. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 48.
  30. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 42.
  31. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 148.
  32. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 156.
  33. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 42.
  34. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 304, 328.
  35. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 178.
  36. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 452.
  37. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 463.
  38. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 465.
  39. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 124.
  40. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 74.
  41. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 162.
  42. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 405.
  43. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 172
  44. ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 145.
  45. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 675.
  46. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  47. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 360.
  48. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]