Даўмонт (імя)
Даўмонт (Даўмунд, Даўмунт) — мужчынскае імя і вытворныя ад яго прозьвішчы Доўмант, Домант.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Даўмонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Даўмонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Тым часам фарманты -даў- і -монт- празь імёны Даўгерд, Монтгерд і Гердзімонт зьвязваюць Даўмонта зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[4]).
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўмонт утварылася ад складаньня германскіх імёнаў Dago і Mundus. Гэтаму імю адпавядае засьведчанае ў IX ст. старажытнае германскае імя Dagamund, а таксама англасаксонскае імя Daegmund[5]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -даў- (гоцкія імёны Osdulg, Valduigius, германскія імёны Daumerus, Daubert, Dauwald[7], Dulchard) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці» і цалкам адпавядае гоцкаму імю Damundus[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Demundis[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Довъмонтъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Довмонтъ, с Доумонтомъ съ пльсковичи на Литву (Доумонтъ[11]; Наўгародзкі першы летапіс); псалъ Довмонтовъ писець (па 1266 годзе)[12]; Dovmundus (1292 год)[13]; Iewlaschonis Dowmunthowicz (1 верасьня 1431 году)[14]; Dewmunt Wolkowicz (15 траўня 1432 году)[15]; Домонтъ[16][17] або Домантъ[18][19] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Gabriele Domunthowicz (10 чэрвеня 1471 году)[20]; ducem Domunth, Jacobum fratrem germanum de Swyr (dux Domunth de Swyr[11]; 1483 год)[21]; Daumunt Butwidowicz (31 кастрычніка 1484 году)[22]; Домантъ[23] або Домонтъ[24] (Ніканаўскі летапіс); Довмонт Билевичъ[25], Томъко Довмонтовичъ[26], Довмонтъ Маръковичъ… Томъко Довмонътович[27], Павел Довмонътовичъ[28] (1528 год); бояр господарских тогож повету Минского: князя Ивана Домонта (2 кастрычніка 1557 году)[29]; Петръ Домонтъ[30], Павелъ Томковичъ Домонтъ[31], Григорей Шимковичъ Домонтовичъ[32], Петръ Домонтовичъ[33], Петръ Домонтъ[34] (1567 год); еи милость панеи Ганъне Балтромеевне Довмонта Сесицкои (4 сакавіка 1596 году)[35]; Kasper z Dowmunta Siesicki (3 ліпеня 1596 году)[36]; Езофъ Станиславовичъ Довмонт рукою [властною] подписалъ (11 кастрычніка 1597 году)[37]; Pan Domont Karol (7 ліпеня 1664 году)[38]; Marcjan Domontowicz (1667 год)[39]; земянинъ гдрский воеводства Полоцкого, панъ Ерый Доминикъ Домонтовичъ… бояре нашы Харитонъ да Олехъно Балтромеевичы Домонтовичы… даный Глебу Юревичу Домонъту (6 чэрвеня 1668 году)[40]; pana Yana Pietrowicza Dowmonta… подпис руки писмом рускимъ тыми словы: Ян Петровичъ Довмонт властною рукою (24 верасьня 1585 году)[41]; paniej Krystyny Ihnatowiczówny Dowmątowej (1690 год)[42]; Dominicus Dowmont (3 сьнежня 1708 году)[43]; Augustinus Dowmontt… Georgius Dowmontt (20 і 25 верасьня 1778 году)[44]; Andrzej Dowmuntt (22 лютага 1780 год)[45]; Szymon Dowmond… Adam Dowmond[46], Adam Dowmont x, Maciej Dowmond x, Bartłomiej Dowmond x[47], Adam Dowmunt[48] (9 лютага 1791 году).
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Даўмонт († 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі
- Даўмонт (у праваслаўі Цімафей; † 1299) — князь у Нальшанскай зямлі, служылы князь пскоўскі
- Даўмонт Воўкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1432 годзе
- Яўлашка Даўмонтавіч († па 1431) — літоўскі баярын, які ўжываў пячаць з рускім надпісам «Печать Евлашка Домонтова»[49]
- Даўмонт Бутывідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1484 годзе
- Даўмонт Білевіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Томка Даўмонтавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Даўмонт Маркавіч і Томка Даўмонтавіч — суміліскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Павал Даўмонтавіч — жаранскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Даўмонт — легендарны князь на Ўцяне, сын легендарнага князя літоўскага, жамойцкага і рускага Рамана
- Марцін Матушавіч Даўмонт Гедройц (1545—1621) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода амсьціслаўскі[50]
- Міхал Даўмонт Сясіцкі († 1713) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода менскі і амсьціслаўскі
- Андрэй, Матэвуш, Міхал і Станіслаў Доўманты — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[51]
З XVI ст. прыдомкам Доўманд або Доўмунд (Доўмунт) карысталіся літоўскія шляхецкія роды Рукевічаў (Руковічаў[52]) і Сясіцкіх гербу «Гіпацэнтаўр»[53].
Доўманты гербаў «Пагоня», «Баволя» і «Розьмер» — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[54].
Доўманты (Dowmont) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Камаяў[55] і Троцкага павету[56].
Долманты або Дольманты (Dołmont, Dolmont) і Доманты (Domont) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[57].
Доманты Машэнскія гербу ўласнага — літоўскі княскі род.
Далмунты, Дамантовічы[58] і Доўманты-Ляскатоўскія[59] — літоўскія шляхецкія роды.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 125.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 155.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 15.
- ^ Hansisches Urkundenbuch. Bd. 1. — Halle, 1876. S. 378.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб., 1868. С. 191.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 40, 42, 45, 180—182, 198.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193—195, 197—198, 200, 203.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 40—41, 180, 302.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193, 195, 198.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 317.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 388.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 399.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 145, 150, 159.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 145, 150—151.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
- ^ Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 20.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 640.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 647.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 652.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 669.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1322.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 405.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 362.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 470.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 124.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 42.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 24. — Витебск, 1893. С. 306—307.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 249, 266.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 83, 94.
- ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 471.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1778—1779 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 318.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 459.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 464.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 488.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 193.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 32.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 470.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 74.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 260.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
|