Рокіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rochilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rocco + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рукель, Рукля
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рокіль»

Рокіль, Рукель (Рукля) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рокула або Рокіла (Rocula, Rochilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рукша; германскае імя Rocksch) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[2] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[3].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае oсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Рукля азначае «які рыкае»[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rukiel (Rukel)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оуби Роуклѧ же Репекьӕ (Галіцка-Валынскі летапіс).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ракілевічы (Rokilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[7].

На 1910 год існавала ваколіца Рукліна ў Аршанскім павеце, а таксама вёскі Цярэні-Рукалева, Руклі і фальварак Рукалева ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[8].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 880.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 214.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210, 214.
  6. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 111.
  7. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 392.
  8. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 106, 168—169.