Рагіла
Рагіла лац. Ragiła / Rahiła | |
Ragilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rago + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рагла, Рагул, Рагель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рагіла» |
Рагіла (Рагла, Рагул, Рагель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рагіла або Рэгіл, пазьней Рэгула, Рагл або Рэгель (Ragilo, Regil, Regula[1], Raggl[1], Regel) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) (імёны ліцьвінаў Рагін, Рагвалод, Рагайла; германскія імёны Ragenus, Ragvald, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rakiel (Rekiel, Rekil)[4].
У Прусіі бытавала імя Regil[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мацко Ракгловичъ (1528 год)[6]; Roglo (1563 год)[7]; Adam Rogul… Jan Rogul (2 студзеня 1653 году)[8]; Rogielewszczyzna (1744 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мацька Раглавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 478.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1241.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 82.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 329.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 181.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.