Рынгель
Рынґель лац. Ryngiel / Rynhiel | |
Ringel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ringo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рынкель, Рынгал, Рынгала, Рынгайла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рынґель» |
Рынгел (Рынгал, Рынгала, Рынгайла), Рынкель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рынгіла, пазьней Рынгель або Рынкель (Ringilo, Ringel, Rinkel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынкун, Рынгольд; германскія імёны Ringun, Ringold) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[3].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Ringel[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et fratrem suum, dictum Ringelum (Хроніка Прускай зямлі)[5]; бояринъ присуду Новодворского Якубъ Ринкъгелевичъ (2 траўня 1540 году)[6]; боярину нашому Юхну Рынкгелю… тотъ Юхно Рынкгель змер (7 красавіка 1552 году)[7]; Bolko Ryngiel (1558 год)[8]; Флерыянъ Рынкгель (1567 год)[9]; двухъ бояровъ путныхъ — Михала а Винцка Рынкгелевъ… у Михала и Винцка Ринкгелевь (9 сакавіка 1597 году)[10]; Ryngał (1679 год)[11]; Ryngiele (1744 год)[12]; Bartłomiej Ryngayło (1769 год)[13]; Benedykt Ryngala (1772 год)[14]; Thecla Rynkiel (1793 год)[15]; Krystyna Ryngiełło (1811 год)[16]; Kazimierz Ryngało (1826 год)[17]; Jan Ryngeł (1844 год)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Рынгелевіч — баярын Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1540 годзе
- Юхна Рынгель — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1552 годзе
- Флярыян Рынгель — баярын Троцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Міхал і Вінцка Рынгелі — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1597 годзе
Рынгелі — прыгонныя зь вёскі Барова (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Рынгель (Ryngiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Рынгельс.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kehrein J. Nassauisches Namenbuch. — Weilburg, 1863. S. 89.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ RINGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 91.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 305.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). — Менск, 2000. С. 182.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 389.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 651.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 27.
- ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 305.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Gierwiaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Gierwiaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Gierwiaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 282.
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society