Эндзель
Эндзель лац. Endziel | |
Endil | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ende + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Андала, Андзель, Ендзель, Янтуль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эндзель» |
Эндзель (Ендзель), Андала (Андзель, Янтуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эндзіл, Андзела або Андала (Endil[a], Andela, Andala) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова анд- (ант-, энд-) (імёны ліцьвінаў Янтаўт, Антавіт, Андрык; германскія імёны Antolt, Antvit, Andricus) паходзіць ад гоцкага *andja 'востры канец, пік'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ent[3].
У Прусіі бытавала імя Jandele[4].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Эндзэль (Endzel) і Эндзэлевіч (Endzelewicz)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Howien Jantulewicz (1561 год)[6]; Anna Andelowa (1700 год)[7]; xiądz Bazyli Andołowicz, prezbiter Koscieniewicki (8 ліпеня 1750 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антоні Анцэлевіч — жыхар Астрашыцкага Гарадку, які спачыў на могілках пры царкве ў 1911 годзе[9]
Ендзелі і Эндзелі — парафіяне касьцёла ў Друі на 1812 год[10].
Андзель — маёнтак у Інфлянцкім ваяводзтве, які ўпамінаецца ў інвэнтары 1667 году[11].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Endilsteten
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 102.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 41.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 40.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 109.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 131.
- ^ Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 3. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 217.
- ^ Ханецкі В. Пахаваньні на могілках у Астрашыцкім Гарадку, Раўбічах, Аколіцы, Губічах (да 1917 года) // Годнасьць. № 2 (4), 1997. С. 47.
- ^ Яўген Анішчанка, Друя. Костел. Список прихожан 1812 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 жніўня 2015 г.
- ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 684.