Сакель
Сакель лац. Sakiel | |
Sakel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sacco + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Жакель, Жагіль, Шакель, Шакаль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сакель» |
Сакель (Жакель, Жагіль, Шакель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сакіла або Сагіла, пазьней Сакель (Sakilo, Sagilo, Sakel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакень, Жагель, Жагар; германскія імёны Sacken, Sagel, Sagar) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[3][4].
Прозьвішча літоўскага шляхецкага роду Сакеляў выводзяць ад нямецкага прозьвішча Sackel[5] (Sagel[6]).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sakel (Szakel)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека зъ землею на имя Сакеля Вилеиковича (6 жніўня 1493 году)[8]; а в Богдана Сакелевича (9 чэрвеня 1517 году)[9]; листь Станислава Якубовича Шакелевича… листъ Андрея Миколаевича Шакелевича… по смеръти стрыя Войтеха Богдановича Шакелевича (14 сакавіка 1585 году)[10]; бояромъ своимъ Тверскимъ небожчику Павлу Сакелю… Валенты Сакелевичъ (7 траўня 1586 году)[11]; Heliasz Sakiel (1621 год)[12]; Sakiel Jan Kazimierzowicz na miejscu rodzica Kazimerza Sakiela (1667 год)[13]; Piotr Sakiel Salomonowicz… Samuel Sakiel[14], Piotr Sakiel z Sakielów[15], Jan Sakiel[16], Jerzy Sakiel[17] (1690 год); U Pawła Sakiela… U Antona Sakiela… U Krzysztofa Sakiela… U Marcina Sakiela (6 студзеня 1700 году)[18]; Elżbieta Żagilewicz (1814 год)[19].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдан Сакелевіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1517 годзе
Сакелі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці
Сакель (Sakiel, Sakiell) і Шакалевіч (Szakalewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].
На 1906 год існавала вёска Жакелі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[21].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Cadovius-Müller J. Memoriale linguae Frisicae: nach der Jeverschen Originalhandschrift. Bd. 4. — Norden und Leipzig, 1911. S. 84.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 438.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 185.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 419.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 219.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 76.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 339.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 79.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 447.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 99.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 185.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 80.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 81.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 174.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 178.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 264, 269—270.
- ^ Rudomino, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 158.