Перайсьці да зьместу

Рудзіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rudila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ruodo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рудзела, Рудзель, Родзель, Рудаль, Руціла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рудзіла»

Рудзіла, Рудзела (Рудзель, Родзель, Рудаль), Руціла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Родзіла, Рудзіла, Рудзела, Рудала або Руціла (Hrodilo, Rodilo[1], Rudila, Rudela, Ruadalo, Rutila) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rudel (Rudil)[4].

У Прусіі бытавала імя Родэль: Rodele (1364 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустовских в Жолудскои волости… Роделевщину (22 сьнежня 1515 году)[6]; в Диснах земли пустовскии… Руделевщину (27 красавіка 1516 году)[7]; Якуб Роделевич (24 жніўня 1524 году)[8]; Michałko Rudzielewicz (1561 год)[9]; Алексей Руделевичъ (13 жніўня 1591 году)[10]; Maciei Rudieliowicz s synem Stasiem… Grzyg Rudeliewicz (11 кастрычніка 1597 году)[11]; Iozeph Rudyło chorazy Mozyrski, ręka swą (30 верасьня 1614 году)[12]; Maciey Rutela (1624 год)[13]; Stanisław Rudelewicz… Matuk Rudelewicz (1641 год)[14]; od xdza Rudelewicza (1675—1677 гады)[15]; od P. Adama Rodila (1690 год)[16]; Józef Rodelewicz (30 жніўня 1734 году)[17]; Rodziłowicz (1768 год)[18]; Agata Rudelowa (13 лістапада 1764 году)[19]; Jerzy Rodellewicz (21 жніўня 1780 году)[20]; Jan Rodelewicz (6 лютага 1786 году)[21].

Рудалевічы (Rudolewicz, Rudalewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[23].

Радзіловічы (Radziłowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].

Рудэлевічы (Rudelewicz) гербу Алемані — літоўскі шляхецкі род[25].

Руціла (Rucilo) і Рудзяловіч (Rudzielowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].

На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Рудлава (Рудлова) у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[27].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Рудалі і Рудзелішкі.

  1. ^ Nègre E. Toponymie générale de la France. Vol. 2. — Genève, 1991. P. 796.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 887.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210.
  5. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 704.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 208.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 189.
  8. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 7.
  9. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 153.
  10. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 390.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 469.
  12. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 7. — Вильна, 1870. С. 11.
  13. ^ Ragauskaitė A. XVII a. kėdainiečių asmenvardžių darybos tendencijos // Baltu filoloģija. T. 27, nr. 1 (2018). P. 110.
  14. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 54.
  15. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 533.
  16. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 103.
  17. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 43.
  18. ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 90.
  19. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 140.
  20. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 324.
  21. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 422.
  22. ^ Яўген Анішчанка, Чашицы инвентарь 1591 г. в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 ліпеня 2016 г.
  23. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 398.
  24. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 245.
  25. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 302.
  26. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  27. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 252.