Мундыла
Мундыла (італ. Mundila; ? — па 539) — бізантыйскі афіцэр з Спалета, целаахоўнік Бэлізарыюса падчас вайны ў Італіі. Гісторык Пракопіюс Кесарыйскі ведаў Мундылу і хваліў яго баявыя навыкі, прыводзячы некалькі прыкладаў яго доблесьці[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з Спалета, быў унукам Мундылы Орса — гоцкага ваяра, які забіў сэнатара Петроніюса Максымуса, каб адпомсьціць за сьмерць Валентыніяна III[2].
Падчас аблогі Рыма ў 537 годзе Бэлізарыюс накіраваў Мундылу і Дыягена з 300 целаахоўнікамі ў вылазку супраць готаў, якая мела посьпех. Па зьняцьці аблогі Рыма (сакавік 538 году) узяў удзел у нападзе на готаў, якія адступалі праз Мільвійскі мост.
Увесну 538 году Бэлізарыюс адправіў у Мілян тысячу чалавек пад камандаю Мундылы, аднак у Міляне той мусіў здацца готам з абяцаньнем бясьпекі ўласным войскам.