Мінімонт
Мінімонт лац. Minimont | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Minno + Mont |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мінімунд, Мінімунт, Мімунт, Мімонт |
Зьвязаныя імёны | Мантымін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мінімонт» |
Мінімонт (Мінімунд, Мінімунт, Мімунт, Мімонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[1], minthi 'памяць'[2], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[1]. Такім парадкам, імя Мінімонт азначае «гарлівы думкамі»[4] (тое ж, што і імя Мантымін).
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мінімонт адпавядае германскаму імю Munimund[5]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iohannes dictus Minimunth (17 студзеня 1413 году)[7]; cum Mynimund Sessnykowicz[8], Minimund Sessnikouicz[9], Mynimund Sessnicouicz[10] (2 кастрычніка 1413 году); меняеть с Кибортомъ Минимонтовичомъ у Кернаве (Киборт Минимонтович[11], 1440—1492 гады)[12]; Минимонтъ, Минамонтъ[13] (1449—1478); Юрьи Минмонтовичъ з братею (1 траўня 1528 году)[14]; Якубъ Мимонтовичъ самъ. Ян Мимонтовичъ самъ (1528 год)[15]; przedemną Mateuszem Minmontem ziemskim xięstwa Żmuydzkiego regentem (25 траўня 1554 году, 1563 год, 1565 год, 18 лютага 1578 году)[16]; jmp. Adam Stanisław z Minmonta [s] Juszkiewicz, podstoli wendeński (27 ліпеня 1661 году)[17]; Ewa Minmont (1791 год)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мінімонт (у каталіцтве Ян; † па 1440) — літоўскі баярын, меў сына Кібарта
- Юры Мінімонтавіч — кроскі баярын, які ўпаамінаецца ў 1528 годзе
- Якуб і Ян Мімонтавічы — вількамірскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Матэвуш Мінімонт — земскі рэгент Жамойцкага княства
- Марцін Мацеевіч Міньмантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[19]
- Станіслаў Мімунт — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1605 годзе[20]
- Адам Станіслаў зь Мінмонта Юшкевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, падстолі вэндэнскі
Мінманты (Мінмонты) — літоўскі шляхецкі род[21].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. P. 191.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 271.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — Москва, 1897. С. 537.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 65.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 152, 261, 277, 367.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 339—340.
- ^ Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 173.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 254.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)