Дзірмант
Дзірмант лац. Dzirmant | |
Dyrmond | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Deora + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дырманд, Дзірмунт, Дырмунт, Дзермант, Цірмонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дзірмант» |
Дзірмант (Дырманд, Дзірмунт, Дырмунт, Цірмонт), Дзермант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цірмунт або Дэрмунд, пазьней Дырмунт або Дырмонд (Tiermunt, Deormund, Diermunt[1], Dyrmond[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Тырольдзь, Дзірман; германскія імёны Diericke, Tirold, Direman) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Дзірмант азначае «гарлівы зьвер»[7].
Адпаведнасьць імя Дзірмант германскаму імю Deormund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэрмант (Dermont)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dirmant Souininouicz (1387—1394 гады)[11]; людеи у Вилкеискомъ жо повете… Моца Дырмонътовича (2 сьнежня 1522 году)[12]; Дирмонтъ (29 красавіка 1539 году)[13]; Яномъ Дырмонътомъ Сивицкимъ, подсудкомъ (16 чэрвеня 1623 году, 3 і 9 чэрвеня 1625 году, 13 і 22 чэрвеня і 6 і 12 кастрычніка 1626 году, 12 студзеня 1627 году)[14]; pan Jan Dyrmont Siwicki, podsędek Witeb. (3 кастрычніка 1641 году)[15]; его мст пна Томаша Дөрмонта Сивицкого, судю кгродского Витебского[16], Tomasz Dermont Siwicki[17] (4 кастрычніка 1641 году); дом млти пана Томаша Дырмонта Сивицкого суди кгродского Витебского (15 кастрычніка 1641 году)[18]; Dirmont (1670 год)[19]; Mikołaj Dyrmunt (1690 год)[20]; Teresa Thirmont (1753 год)[21]; panom Janowi Dermontowi (13 лістапада 1764 году)[22]; Maciej Dirmuntt (1777 год)[23]; Dermont (1789 год)[24]; Tadeusz Dyrmunt (9 лютага 1791 году)[25][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзірмант Савінінавіч — літоўскі баярын, які сярод іншых баяраў паручыўся за Братошу Кайлутавіча
- Дзірмант — шавельскі баярын, які ўпамінаецца ў 1539 годзе
- Адам Дырмант — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1624 годзе[28]
- Баніфацы Дырманд — фундатар касьцёла ў Кемешаўцы (Ашмянскі павет) у 1793 годзе[29]
З XVII ст. прыдомкам Дзермунт або Дырмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Сільніцкіх гербу Корчак зьменены[30].
Дырманты гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага паветаў[31].
Дырманты (Dyrmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[32].
Дырмунты[33], Дырмунты-Сівіцкія[34] і Дырмунты-Юсевічы[35] — літоўскія шляхецкія роды.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама:
- Сьцірмант (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[26]): люди нашы у повете Троцкомъ, лейти… Стирманта Остейковича (сьнежань 1534 году)[27]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Greule A. Personennamen in Ortsnamen // Ergänzungsbände zum Reallexikon der Germanischen Altertumskunde. Bd. 16. — Berlin; New York, 1997. S. 255.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 99.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 407.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 90.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 173.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 255.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 21. — Витебск, 1891. С. 407, 416, 418, 426, 429, 434, 437, 452, 456, 461, 465.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 422.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 105.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 111.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 438.
- ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 284.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 154.
- ^ Malaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 131.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 22.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 461.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 163.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 453.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 326.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 30.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 259, 464.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 264.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ю, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)