Зыбела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sibilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sibo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сыбель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зыбела»

Зыбела (Сыбель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сібіла або Зібіла (Sibilo) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытнага германскага імя Sibo[1]. Іменная аснова сіб- паходзіць ад гоцкага sibja 'сваяцтва'[2]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Sibico, Sibtrud (Sib-trud), Sibigelt (Sibi-gelt), Siboald (Sibo-ald)[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: sioło Wielkie… Adam Zybeła s Kalaminem (30 сьнежня 1598 году)[3]; Antoni Zybełowicz (9 лютага 1785 году)[4].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабінскія-Сыбялевічы — літоўскі шляхецкі род[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1314.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 196.
  3. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 535.
  4. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 468.
  5. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты