Дывіла
Дывіла лац. Dyviła | |
Divilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Deiwe + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дзівіла, Дывіль, Дзівіль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дывіла» |
Дывіла (Дывіль), Дзівіла (Дзівіль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дывіла (Divilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, Deiwe — старажытнае індаэўрапейскае слова, тоеснае з старагерманскім Teiwa (імя бога вайны)[2].
Імя Дзівіл гістарычна бытавала ў Польшчы: Teste… Petro Diuilonis (1358 год)[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Diwil (1364 год)[4], Dywitte (1392 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dywiło (5 студзеня 1359 году, разглядаецца як фальсыфікат Тэадора Нарбута)[6]; Dywil (1395 год)[7]; немоноитъскихъ людеи… а Ортюшъка Дивиловича (5 ліпеня 1506 году)[8]; люди… Артюшъко Дивиловичъ (23 чэрвеня 1506 году)[9]; Дивило Кумилевичъ (1528 год)[10]; Hrehory Dziwil (6 ліпеня 1650 году)[11]; Anna Dywilewicz (1723 год)[12]; Dziwiłowicz Franciscus (1768 год)[13][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзівіла Кумілевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян і Сымон Дзевелі — жыхары вёсак Падброзьзя і Вердаў (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1781 годзе[17]
Дзівіловічы гербу Шранява — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні каля Дзісны і Себежу[18].
Дзівіловічы — валынскі шляхецкі род[19].
Дзівіловічы — парафіяне касьцёла ў Друі на 1812 год[20].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 412, 989.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 29.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 53.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 499.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 26.
- ^ Устав Ольгерда о кревах — фальсификат (1359), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 25.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 231.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 235.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 154.
- ^ Birże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Polonica in Archivo Romano Societatis Iesu. — WAM, 2002. P. 215.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 339.
- ^ Rita Heuser, Diwolt, Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 112.
- ^ Яўген Анішчанка, Друйки инвентарь 1781 г. в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 лютага 2018 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 402.
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 3. — Warszawa, 1906. S. 370.
- ^ Яўген Анішчанка, Друя. Костел. Список прихожан 1812 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 жніўня 2015 г.