Перайсьці да зьместу

Раймунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Raimund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Raino + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рэймунд, Раймунт, Рэймунт
Вытворныя формы Рыгмонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Раймунд»

Раймунд (Рэймунд), Раймунт (Рэймунт) , Раймонд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Рагінмунд, пазьней Раймунд або Раймонд (Raginmund, Raimund, Raymond) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (рэйн-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rajmund (Rejmund)[6]. Прыдомкам Рэгмунт (варыянты — Рэгмант, Рэймант[7]) карыстаўся шляхецкі род Сабяшанскіх зь Люблінскага ваяводзтва[8].

Імя Рэймунт (Раймунт) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Sargusch Reymundt… Jan Raymunth… Jan Raymunt (1511—1520 гады)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Józef Kazimierz Rejmunt (1781 год)[10]; Dapkiewicz Rajmund (1790—1791 гады)[11]; Rogowski Rajmunt (1790—1791 гады)[12]; xiądz Raymund Symonowicz (1796 год)[13].

Раймунды-Яманты-Палевічы[14] — літоўскі шляхецкі род.

Рэймунты (Rejmunt, Reymunt) гербу Божая воля — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15] з Галіцкага павету[16].

У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Раймунт (Raymunt)[17].

На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Раймундова (Rajmundowo)[18].

На 1910 год існаваў хутар Рэймундава (Рэймундова) у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні[19].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1236, 1268.
  2. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 184.
  3. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 170.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  7. ^ Sobieszczański h. Nałęcz, Materiały do Polskiego Słownika Biograficzno-Genealogicznego, 6 сакавіка 2017 г.
  8. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 101.
  9. ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30—31, 33.
  10. ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 92 (160).
  12. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 94 (162).
  13. ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 256.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 306.
  16. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 234.
  17. ^ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 146.
  18. ^ Inwentarze majątków w powiecie wileńskim w latach 1847—1853, Genealogia Wileńszczyzny
  19. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 24.