Гумонт
Гумонт лац. Gumont / Humont | |
Gummund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gunth + Mund |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гумонт» |
Гумонт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гунтамунд, Гунмунд, Гумунд або Кумунт (Guntamund, Gonmondh[1], Gummund, Gumundus[2], Cummunt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
У Польшчы ў 1567 годзе адзначалася прозьвішча Gomunt[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Станиславъ Якубовъ Кгумонтъ (1567 год)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Якубаў Гумонт — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 8. — Lund, 1983. S. 435.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 117.
- ^ Ferguson R. English Surnames: And Their Place in the Teutonic Family. — London and New York, 1858. P. 22.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 707.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 563.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1007.