Перайсьці да зьместу

Аўтамабільныя дарогі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старая брукаваная дарога ў Беларусі

Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Беларусі рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сэгмэнт міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарту. Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізычныя асобы, ва ўласнасьці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадараньня або апэратыўнага кіраваньня. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіраваньня ў вобласьці аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасьці зьяўляецца дэпартамэнт «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі.

Агулам у Беларусі больш за 83 тыс. км дарог агульнага карыстаньня і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясных і іншых), у т. л. 10 тыс. км у местах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасьць загарадных дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнаньня: у эўрапейскіх краінах з разьвітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказьнік роўны ў сярэднім 906 км. Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і хуткаснага руху аўтамабільнага транспарту без скрыжаваньняў транспартных струменяў на адным узроўні завуцца аўтамагістралямі. Звычайна яны пракладваюцца ў абыход местаў і прамысловых цэнтраў, сувязь зь якімі ажыцьцяўляецца па пад’язных дарогах. На агульнадаступных дарогах дапускаюцца аўтамабілі масай да 47 тонаў[1].

Схема асноўных аўтамабільных дарог Беларусі

У залежнасьці ад функцыянальнага прызначэньня аўтамабільныя дарогі Беларусі падзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.

Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог належаць аўтамабільныя дарогі, улучаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (эўрапейскай транспартнай сыстэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забясьпечваюць транспартныя сувязі:

  • сталіцы Рэспублікі Беларусь — места Менску з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласьцей, Нацыянальным аэрапортам «Мінск»;
  • адміністрацыйных цэнтраў абласьцей паміж сабой;
  • адміністрацыйных цэнтраў абласьцей з аэрапортамі па-за мескай рысай і з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў;
  • адміністрацыйных цэнтраў раёнаў паміж сабой па адным з кірункаў;
  • местаў абласнога падпарадкаваньня з адміністрацыйным цэнтрам вобласьці, на тэрыторыі якой гэтыя месты знаходзяцца;
  • чыгуначных станцыяў, разьмешчаных ня ў местах, пунктаў пропуску празь Дзяржаўную мяжу Беларусі, а таксама іншых аб’ектаў дзяржаўнага значэньня з рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі.

Да мясцовых аўтамабільных дарог належаць аўтамабільныя дарогі, што забясьпечваюць транспартныя сувязі:

  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, местаў раённага падпарадкаваньня, мескіх, курортных і працоўных пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны разьмешчаныя, а таксама местаў раённага падпарадкаваньня, мескіх, курортных і працоўных пасёлкаў паміж сабой і з найбліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі партамі і прыстанямі па-за мескай рысай;
  • месцаў масавага адпачынку, турызму, спартовых комплексаў, курортаў, лякарань, школаў-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лягераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласьцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб’екты, а таксама з найбліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі партамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі;
  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстаньня;
  • раёнаў індывідуальнага жыльлёвага будаўніцтва, разьмешчаных у сельскай мясцовасьці, і садоўніцкіх таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстаньня.

Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстаньня належаць аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрагаспадарчых і тэхналягічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, лініяў электраперадачаў, іншых камунікацыяў і пабудоваў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых пабудоваў.

Адмысловую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстаньня складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў гаспадараньні Міністэрствы абароны Беларусі, Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеяньне Закону Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасьці» ад 2 сьнежня 1994 № 3434-XII.

Міжнародныя аўтадарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нумар Маршрут
E28 БэрлінШчэцінГаленюўКашалінГданьскКалінінградТаўпакіНесьцераўМар’ямпальВільняМенск
E30 КоркУотэрфардУэксфардРосьлерФішгардСуонсіКардыфНьюпартБрысталЛёнданКолчэстарІпсуічФэлікстаўХук-ван-ХоландГаагаГоўдаУтрэхтАмэрсфардОльдэнцальАснабрукБадОенхаўзэнГановэрБраўншвайгМагдэбургБэрлінСьвябодзінПознаньЛовічВаршаваБерасьцеМенскСмаленскМаскваРазаньПензаСамараУфаЧалябінск
E85 КлайпедаКоўнаВільняЛідаСлонімКобрыньЛуцакЧарнаўцыСірэтСучаваРоманБакэўМэрэшэсьціБазэўУрзічэніБухарэстДжурджуРусеБялаВяліка-ТырнаваСтара-ЗагораХаскаваСьвілеградОрмэніёКастаньясДзідзіматыхонАлександрупаліс
E95 Санкт-ПецярбургПскоўГомельКіеўАдэсаСамсунМярзіфон
E271 МенскГомель
Нумар Маршрут
М1 E30 Берасьце (Казловічы) — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі)
М2 МенскНацыянальны аэрапорт Менск
М3 МенскВіцебск
М4 МенскМагілёў
М5 E271 МенскГомель
М6 E28 МенскГорадня — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі)
М7 E28 МенскАшмяны — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Каменны Лог)
М8 E95 Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Езярышча) — ВіцебскГомель — мяжа Ўкраіны (Новая Гута)
М9 Менская кальцавая аўтамабільная дарога
М10 Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Селішча) — ГомельКобрынь
М11 E85 Мяжа Летувіскай Рэспублікі (Беняконі) — ЛідаСлонімБыцень
М12 E85 Кобрынь — мяжа Ўкраіны (Макраны)
М14 Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога

Рэспубліканскія дарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нумар Маршрут
Р1 МенскКойданаў
Р2 E85 СтоўпцыІвацэвічыКобрынь
Р3 ЛагойскЗэмбінГлыбокае — мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)
Р4 БаранавічыЛяхавічы (да Р43)
Р5 БаранавічыНаваградакІўе
Р6 ІвацэвічыПінскСтолін
Р7 КамянецЖабінкаФедзькавічы
Р8 ЛунінецПінск
Р9 ВысокаеВоўчын — мяжа Рэспублікі Польшча
Р10 ЛюбчаНаваградакЗьдзецел
Р11 Парачаны (ад М6) — НаваградакНясьвіж
Р12 НясьвіжКлецак
Р13 КлецакСіняўкаГанцавічыЛунінец
Р14 ПолацакМёрыБраслаў
Р15 КрычаўВоршаЛепель; пад’езд да м. Горкі
Р16 ЦюхінічыВысокае — мяжа Рэспублікі Польшча (Пясчатка)
Р17 Берасьце — мяжа Ўкраіны (Олтуш)
Р18 Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Кастрова) — ДрысаШаркоўшчынаКазяны
Р19 ТалачынКрупкі
Р20 ВіцебскПолацак — мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына); пад’езды да местаў: Полацак, Наваполацак, Дрыса
Р21 Віцебск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Лёзна)
Р22 ВоршаДуброўна — да М1 (Буда)
Р23 МенскМікашэвічы; пад’езды да местаў: Слуцак, Салігорск
Р24 ПолацакРасоны
Р25 ВіцебскСянноТалачын
Р26 ТалачынКруглаеНежкава
Р27 БраслаўПаставыМядзел; пад’езд да мяжы Летувіскай Рэспублікі (Відзы)
Р28 МенскМаладэчнаНарач; пад’езды: да м. Вялейка, да в. Гатавічы
Р29 УшачыВялейка
Р30 ГомельВеткаЧачэрскЯмнае
Р31 БабруйскМазыр — мяжа Ўкраіны (Новая Рудня); пад’езд да м. Ельск
Р32 РэчыцаЛоеў
Р33 РэчыцаХвойнікі
Р34 АсіпавічыГлускАзарычы
Р35 КаленкавічыБрагінКамарын — мяжа Ўкраіны (Камарын)
Р36 МазырЛельчыцыМілашавічы — мяжа Ўкраіны (Глушкавічы)
Р37 МіхалкіНароўля — мяжа Ўкраіны (Аляксандраўка)
Р38 Буда-Кашалёва (ад М5) — ЧачэрскКраснапольле
Р39 РагачоўЖлобін (да М5)
Р40 БараўляныЛагойск; пад’езд да комплексу «Азёрны»
Р41 СлонімМастыСкідзель — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Парэчча); пад’езд да в. Лунна
Р42 ГорадняГожа — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Прывалкі)
Р43 Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Зьвянчатка) — КрычаўБабруйскІвацэвічы (да Р2); пад’езды да местаў: Прапойск, Чэрыкаў
Р44 ГорадняРужаныІвацэвічы
Р45 ПолацакГлыбокае — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Катлоўка)
Р46 ЛепельПолацак — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Юхновічы)
Р47 СьвіслачПоразаўПружаны
Р48 ВаронаАшмяныЮрацішкіІўе; пад’езд да мяжы Летувіскай Рэспублікі (Лоша)
Р49 Дымаўшчына (ад Р20) — Ноўка (да Р25) — Дыманова (да М8)
Р50 МастыЗэльваРужаны
Р51 АстрынаШчучынВаўкавыск
Р52 Газа (ад Р45) — АстравецАшмяны
Р53 СлабадаНавасады; пад’езд да Кургана Славы
Р54 ПяршаіІвянецНясьвіж (празь Дзераўную)
Р55 БабруйскГлускЛюбань (да Р23)
Р56 МаладэчнаВаложын
Р57 КучынаЛюбаньВетчын (да М10)
Р58 МенскКалачыМядзел
Р59 ЛагойскСмалявічыМар’іна Горка
Р60 КупаЗанарачБрусы
Р61 УздаКапыльГулевічы (праз Старыцу)
Р62 ЧашнікіБобрБабруйск (праз Клічаў)
Р63 БарысаўВялейкаАшмяны
Р64 СтоўпцыМір
Р65 ЗаслаўеКойданаўВозера
Р66 КалачыЛагойск
Р67 БарысаўБярэзаньБабруйск
Р68 ПухавічыУздаНегарэлае
Р69 СмалявічыСьмілавічыПраўдзінскіШацк
Р70 КняжыцыГоркіРаманаў — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Дружная)
Р71 МагілёўПрапойск
Р72 АсіпавічыСьвіслач
Р73 ЧавусыАмсьціслаў — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Коськава)
Р74 ЧэрыкаўКраснапольлеХоцімск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Горня)
Р75 Клімавічы (ад Р43) — Касьцюковічы — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Смолькі); пад’езд да м. Касьцюковічы
Р76 ВоршаШклоўМагілёў
Р77 ШклоўБялынічы (праз Прыгані)
Р78 АлекшыцыВаўкавыскПоразаў
Р79 КлічаўЧачэвічы
Р80 СлабадаПаперня
Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча; пад’езд да в. Віскулі
Р82 РудабелкаПарычыРэчыца; пад’езд да м. Шацілавічы
Р83 БерасьцеКамянец — Нацыянальны парк «Белавеская пушча»
Р84 БярозаДарагічын
Р85 СлонімВысокае
Р86 Багушэўск (ад М8) — СянноЛепельМядзел
Р87 ВіцебскВорша
Р88 ЖыткавічыДавыд-Гарадок — мяжа Ўкраіны (Верхні Церабежаў)
Р89 ЛідаТракеліГеранёны — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Геранёны)
Р90 ПарычыКрасны Бераг (да М5)
Р91 АсіпавічыБаранавічы
Р92 Мар’іна ГоркаСтарыя Дарогі
Р93 МагілёўБабруйск
Р94 БерасьцеТамашоўка — мяжа Ўкраіны; пад’езд да мяжы Рэспублікі Польшча (Дамачава)
Р95 ЛынтупыСьвірСмаргоньКрэваГальшаны
Р96 МагілёўРаснаАмсьціслаў; пад’езды: да м. Чавусы, да мяст. Дрыбін
Р97 МагілёўБыхаўРагачоў
Р98 Мяжа Рэспублікі Польшча (Пясчатка) — КамянецШарашоўСьвіслач
Р99 БаранавічыВаўкавыскПагранічныГорадня; пад’езды да мяжы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца)
Р100 МастыВялікая Бераставіца
Р101 ПружаныБяроза
Р102 ВысокаеКамянецКобрынь
Р103 КлецакЛяхавічы
Р104 ЖабінкаКобрынь
Р105 ГанцавічыЛагішын
Р106 МаладэчнаСмаргонь; пад’езд да м. Смаргонь
Р107 НясьвіжЦімкавічы
Р108 БаранавічыМоўчадзьЗьдзецел
Р109 ЛёзнаАрэхаўск (да М8)
Р110 ГлыбокаеПаставыЛынтупы — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Лынтупы); пад’езд да мяжы Летувіскай Рэспублікі (Мальдзевічы)
Р111 БешанковічыЧашнікі
Р112 ВіцебскСураж — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Стайкі)
Р113 СянноБешанковічыУшачы
Р114 ГарадокУлаКамень
Р115 ВіцебскГарадок (да М8)
Р116 УшачыЛепель
Р118 Любонічы (ад Р62) — Качэрычы
Р119 ПрапойскНіканавічы (да М8)
Р120 БыхаўБялынічы
Р121 ШклоўКруглае
Р122 МагілёўЧэрыкаўКасьцюковічы
Р123 Сялец (да Р93) — МастокДрыбінГоркі
Р124 ВеткаДобрушЦерахоўка — мяжа Расейскай Фэдэрацыі і мяжа Ўкраіны (Весялоўка)
Р125 ЛоеўБрагін
Р126 ЕльскНароўля
Р128 ТураўЛельчыцыСлавечна (да Р31)
Р129 Гомель — аэрапорт «Гомель»
Р130 Буда-КашалёваУваравічыКалініна
Р131 КаленкавічыМазыр (да Р31)
Р132 Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Гарбачэва) — РасоныКаханавічы
Р134 Вялікая БераставіцаКваторыСьвіслач
Р135 ІўеТракеліРадунь
Р136 Вайцяшын (ад Р2) — ХомскДарагічын
Р138 ЧавусыПрапойск (да Р71)
Р139 ХоцімскРодня
Р140 ПрапойскКраснапольле
Р141 БеліцаЖалудокРажанка
Р142 ЗэльваДзярэчынМядзьвінавічы
Р144 Янаў — мяжа Ўкраіны (Мохра)
Р145 ГорадняАстрынаРадунь — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Доцішкі)
Р146 АшмяныКлявіца — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Клявіца)
Р147 СтытычаваНевель — мяжа Ўкраіны (Невель)
Р148 ЕльскМахновічы (да Р36)
Р149 Жлобін (ад М5) — Шацілавічы (да Р82)
Р150 Хутар (ад пад’езду да Гомелю) — Гомель (да вул. Мележа)
Р151 ВіцебскПолацак (стары кірунак)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]