Сураж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сураж
лац. Suraž
Герб Суражу


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Віцебскі
Сельсавет: Сураскі
Насельніцтва: 769 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 212
Паштовы індэкс: 211330
СААТА: 2212883904
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′20″ пн. ш. 30°43′22″ у. д. / 55.40556° пн. ш. 30.72278° у. д. / 55.40556; 30.72278Каардынаты: 55°24′20″ пн. ш. 30°43′22″ у. д. / 55.40556° пн. ш. 30.72278° у. д. / 55.40556; 30.72278
Сураж на мапе Беларусі ±
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Су́раж[2] — мястэчка ў Беларусі, пры ўтоку ракі Касплі ў Дзьвіну. Цэнтар сельсавету Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 769 чалавек[1]. Знаходзіцца за 43 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Вяліж.

Сураж — даўняе места гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Сураж мог прыйсьці з Крыму (ад папярэдняй назвы места Судак) і мае значэньне, аналягічнае сучаснаму слову «супернік»[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сураж узьнік у пачатку XVI стагодзьдзя як умацаваны пункт на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1560 годзе скончылася ўзьвядзеньне Сураскага замка, пад сьценамі якога ўжо існавала места[5].

Герб, 1576 г.
Сядзіба. А. Адам, 1812 г.

5 чэрвеня 1570 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пашырыў на Сураж сыстэму мескага права, якая склалася на Віцебшчыне. 20 сьнежня 1576 году[5] кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў яму мескі герб: «у срэбным полі чырвоны крэпасны мур з трыма вежамі»[6] («замокъ и три вежы»[5]). У 1590 годзе Сураж стаў цэнтрам староства. Места і замак неаднаразова цярпелі ад захопніцкіх набегаў з усходу: у 1616 і 1633 гадох войскі Маскоўскай дзяржавы спалілі пасад Суражу[7].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Суражу ліцьвінамі: «литвин торговый человек суроженин Мишко Васильев» (1628 год)[8], «литвин торговый человек суроженин Васька с сыном с своим с Мишкою» (1629 год)[9].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Сураскі замак, які пазьней вызвалілі войскі ВКЛ. На 1771 год у месьце было 7 вуліцаў і больш за 120 будынкаў[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб, 1843 г.
Замчышча з боку Дзьвіны

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Сураж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павету. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут народную вучэльн, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове. На 1870 год у месьце было 357 будынкаў (зь іх 2 камяніцы); дзейнічалі 2 драўляныя цэрквы і 2 юдэйскія дамы малітвы; працавалі павятовая 2-клясная школа, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, жыдоўская школа, 21 крама[10].

У 1866 годзе Сураж стаў пазаштатным местам Віцебскага павету[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут працавалі 2-клясная павятовая і народная вучэльні, прыстань. У пачатку XX стагодзьдзя ў месьце было 11 мураваных і каля 440 драўляных будынкаў, 69 крамаў, 2 царквы[4].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе годзе Сураж вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну і сельсавету. У 1938 годзе Сураж атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 28 кастрычніка 1942 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху; на паўночным усходзе знаходзіліся г. зв. «Віцебскія вароты».

У 1960—1962 гадох Сураж уваходзіў у склад Віцебскага раёну, у 1962—1965 гадох — Лёзьненскага раёну, з 1965 году — зноў Віцебскага. 19 красавіка 2010 году мястэчка ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[11].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1771 год — 600 чал.[5]; 1780 год — 328 муж. мяшчанаў-хрысьціянаў і 6 муж. мяшчанаў-юдэяў[10]
  • XIX стагодзьдзе: 1808 год — 1712 чал., зь іх паводле стану: мяшчанаў 1589, ураднікаў 48; шляхты 10; купцоў 65[4]; 1870 год — 1738 чал., у тым ліку 26 каталікоў і 738 юдэяў[10]; 1897 год — 2731 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 4,4 тыс. чал.; 1938 год — 3 тыс. чал.; 2000 год — 1285 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1,2 тыс. чал.[12]; 2006 год — 1,1 тыс. чал.[13]; 2009 год — 1039 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 818 чал.[15]; 2017 год — 795 чал.[16]; 2018 год — 769 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Суражы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры, цэнтар дзіцячай творчасьці.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замчышча (XVI ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Помнікі: землякам, палеглым у Другую сусьветную вайну; расстраляным дзецям-закладнікам у двары школы

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак (1563)
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (1836)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1839)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 158.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 368.
  4. ^ а б в г Віталёва В. Сураж // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 447.
  5. ^ а б в г д Макараў М. Сураж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 646.
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 240.
  7. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  8. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 98.
  9. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 102.
  10. ^ а б в Krzywicki J. Suraż (2) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 594—595.
  11. ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2010 г. № 189 «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам „За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“»(недаступная спасылка)
  12. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 277.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]