Перайсьці да зьместу

Калачы (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калачы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Лагойскі
Сельсавет Янушкавіцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°18′23″ пн. ш. 27°29′43,60″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 296 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1774
Паштовы індэкс 223125
СААТА 6232880061
Нумарны знак 5
Калачы на мапе Беларусі ±
Калачы
Калачы
Калачы
Калачы
Калачы
Калачы

Калачы́[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Калачы ўваходзяць у склад Янушкавіцкага сельсавету.

У 16 стагодзьдзі сяло, шляхецкая ўласнасьць у Менскім павеце і ваяводзтве. У 1582 годзе ўласнасьць Яна Ясінскага. У канцы 18 ст. вёска, цэнтар Калачоўскага староства Менскага ваяводзтва. У 1799 годзе сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасьць, карчма, вадзяны млын. У 1870 годзе вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 годзе ў двары сьвятара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 годзе ў ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей. З 1924 году цэнтар Калачоўскага сельсавету ў Лагойскім раёне Менскай акругі, з 1938 году ў Менскай вобласьці, меўся вадзяны млын. У 1941 годзе 28 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Нямеччыну, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе. З 1954 году ў складзе Янушкавіцкага сельсавету. У 1969 годзе ў вёсцы налічвалася 55 двароў, 173 жыхары.

  • 2010 год — 296 жыхароў
  • 1 студзеня 2003 году — 122 двары, 388 жыхароў
  • 1999 год — 369 жыхароў

У вёсцы разьмешчаныя цэнтральная сядзіба калгасу «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 259