Менск (нацыянальны аэрапорт)
Нацыянальны аэрапорт «Менск» | |
IATA: MSQ – ICAO: UMMS | |
![]() | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзянскі |
Абслугоўвае | Менск, Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Адкрыты | 1982 |
Вузел для | |
Пабудаваны | 1979 |
Вышыня н. у. м. | 204 м |
РУП «Нацыянальны аэрапорт „Менск“»[1] (анг. Minsk National Airport; ІАТА: MSQ, ІСАО: UMMS), ранейшая назва Менск-2[a] — галоўны міжнародны аэрапорт Беларусі. Месьціцца за 42 кілямэтры на ўсход ад Менску, ґеаґрафічна знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне, але адміністрацыйна падпарадкаваны Кастрычніцкаму раёну Менску.
Аэрапорт зьяўляецца вузлом для найбуйнейшага беларускага авіяперавозьніка «Белавія», а таксама грузавых авіяперавозьнікаў «Трансавіяэкспарт», «Рубістар» і «Ґенэкс».
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1979 годзе быў пабудаваны ўзьлётна-пасадачны пас даўжынёй 3640 м і шырынёй 60 м.[2]
З нагоды сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага і ўсходнеэўрапейскага кнігадрукарства ў 2017 годзе, беларускаю інтэліґенцыяй была зроблена прапанова надаць Нацыянальнаму аэрапорту імя Францыска Скарыны.[3]
Авіякампаніі і кірункі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасажырскія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Наступныя авіякампаніі выконваюць лёты ў Нацыянальны аэрапорт «Менск»:
Грузавыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Авіякампаніі | Кірункі |
---|---|
Turkish Cargo | Стамбул-Атацюрк |
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У студзені — сакавіку 2016 году аэрапорт абслужыў блізу 572,1 тыс. пасажыраў, што на 31,6% болей у параўнаньні з аналяґічным леташнім пэрыядам.[9]
Акцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь лютага 2016 году ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» стартаваў конкурс «Самая пунктуальная авіякампанія». Конкурс праводзіцца ў дзьвюх намінацыях як да частаты выконваемых рэйсаў. Паводле вынікаў работы за сакавік у намінацыі «Авіякампаніі, якія выконваюць 100 і болей рэйсаў штомесяц» самым пунктуальным перавозьнікам прызнаная «ЮТЭйр», выканаўшая 114 з 124 рэйсаў без затрымак. У намінацыі «Авіякампаніі, якія выконваюць меней за 100 рэйсаў штомесяц» за мінулы месяц пераможцам стала авіякампанія LOT, якая выканала без затрымак 41 з 44 рэйсаў.[10]
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пэўныя факты сьведчаць пра наўмысную палітыку аэрапорту дзеля стварэньня неспрыяльных умоваў для іншых авіякампаніяў, захоўваючы высокія кошты на лёты і такім чынам забясьпечваючы штучны попыт на рэйсы «Белавія». У прыватнасьці, 7 красавіка 2016 году зьявіліся зьвесткі, што Беларусь прыстрашыла спыніць лёты Azerbaijan Airlines у Менск праз продаж квіткоў нізкімі коштамі. Са словаў віцэ-прэзыдэнта Azerbaijan Airlines Арыфа Мамедава, свае дзеяньні беларускі бок арґумэнтуе тым, што зьніжэньне коштаў квіткоў стварае для «Белавія» пэўныя праблемы.[11]
- 23 траўня 2016 году стала вядома пра распачатую крымінальную справу супраць супрацоўніка аэрапорту які падазраецца ў крадзяжы наручнага гадзіньніка ў пасажыркі ў зоне перадпалётнага надгляду.[12]
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Менскі аэрапорт прызнаны адным з самых пунктуальных у Эўропе // Радыё «Рацыя», 14 красавіка 2018 г. Праверана 9 траўня 2019 г.
- ^ История аэропорта(рас.). Нацыянальны аэрапорт Мінск. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
- ^ Белорусская интеллигенция просит присвоить Национальному аэропорту имя Скорины(рас.). Хартыя’97 (16 чэрвеня 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016 г.
- ^ Из Минска в Израиль будет летать больше самолетов(рас.). Хартыя’97 (18 красавіка 2016). Праверана 18 красавіка 2016 г.
- ^ «Белавія» будзе лётаць у Кіеў 5 разоў на дзень(бел.). Хартыя’97 (25 красавіка 2016). Праверана 25 красавіка 2016 г.
- ^ «Белавія» адкрыла штотыднёвы рэйс у Палангу(бел.). Хартыя’97 (19 чэрвеня 2016). Праверана 23 чэрвеня 2016 г.
- ^ «Белавія» аднавіла палёты ў Шарм-эш-Шэйх(бел.). Хартыя’97 (20 красавіка 2016). Праверана 20 красавіка 2016 г.
- ^ Узбекская авіякампанія пачала выконваць палёты з Ташкента ў Мінск(бел.) Грамадства. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2 ліпеня 2015). Праверана 12 красавіка 2016 г.
- ^ Пассажиропоток через Национальный аэропорт Минск вырос в I квартале на 31,6%(рас.) Новости компаний. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (14 красавіка 2016). Праверана 17 красавіка 2016 г.
- ^ Национальный аэропорт Минск будет ежемесячно определять самые пунктуальные авиакомпании(рас.) Общество. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (25 красавіка 2016). Праверана 27 красавіка 2016 г.
- ^ Беларусь прыстрашыла спыніць палёты «азербайджанскіх авіяліній» у Менск(бел.). Хартыя’97 (7 красавіка 2016). Праверана 7 красавіка 2016 г.
- ^ Супрацоўнік менскага аэрапорта скраў гадзіннік у пасажыркі(бел.). Хартыя’97 (23 траўня 2016). Праверана 23 траўня 2016 г.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Менск (нацыянальны аэрапорт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў