Геранёны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Геранёны
трансьліт. Hieraniony
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
BIA Gieraniony COA.png
Герб Геранёнаў


Магдэбурскае права: 25 траўня 1792
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 1278 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231345
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′55″ пн. ш. 25°34′49″ у. д. / 54.11528° пн. ш. 25.58028° у. д. / 54.11528; 25.58028Каардынаты: 54°6′55″ пн. ш. 25°34′49″ у. д. / 54.11528° пн. ш. 25.58028° у. д. / 54.11528; 25.58028
Геранёны на мапе Беларусі ±
Геранёны
Геранёны
Геранёны
Геранёны
Геранёны
Геранёны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геранёны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Апіты ў басэйне Нёмана. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1278 чалавек. Знаходзяцца за 22 км ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля граніцы зь Летувой; на аўтамабільнай дарозе Ашмяны — Ліда.

Геранёны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Гаштольдаў, касьцёл Сьвятога Мікалая і прыдарожная каплічка, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле супрацоўніка НАН Беларусі К. Карнелюка тапонім «Ґеранёны»[2] паходзіць ад слова «гораноны», што азначае «нагрэты». Калісьці ў гэтых мясьцінах так называлі мэтал, нагрэты ў адмысловых печах для апальваньня керамічных вырабаў. Горанам называлі яшчэ й ніжнюю частку кавальскай печы, дзе згарала паліва[3]. На думку географа В. Жучкевіча, назва паселішча мае балцкае паходжаньне[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Геранёны як уладаньне Манівіда датуецца 1403 годам. У 1411 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у паселішчы першы касьцёл[a], пазьней тут знаходзілася сядзіба роду Гаштаўтаў (Гаштольдаў). 18 траўня 1537 году ў Геранёнскім касьцёле адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл.

Герб, 1792 г.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Геранёны ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1576 годзе ў мястэчку адбыліся некалькі соймаў шляхты і магнатаў, на якіх абмяркоўваліся кандыдатуры на сталец Рэчы Паспалітай. У 1625 годзе адкрыўся шпіталь.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Геранёны былі цэнтрам староства. Пасаду старосты геранёнскага займалі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія[5]. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі тутэйшы замак, аднак па сканчэньні ваенных дзеяньняў яго хутка аднавілі, чаму спрыяла ўлучэньне паселішча гетманам Міхалам Пацам у фундуш артылерыі Вялікага Княства Літоўскага і Віленскага арсэналу[6].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе ў Геранёнах знаходзілася часовая рэзыдэнцыя караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У 1-й палове XVIII ст. у мястэчку пэўны час разьмяшчалася рэзыдэнцыя віленскіх піяраў, пры якой дзейнічала школа. 25 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Геранёнам Магдэбурскае права[5] (паводле некаторых зьвестак паселішча атрымала гэтае права яшчэ ў 1630-я) і герб: «у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мечам»[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Геранёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Расейская імпэратрыца Кацярына II перадала мястэчка свайму фаварыту А. Безбародку, які неўзабаве прадаў яго. У сярэдзіне XIX ст. расейскія ўлады пачалі руйнаваць тутэйшы замак.

У 1880-я гады ў Геранёнах было 27 двароў, касьцёл, багадзельня, бровар, карчма. У аднайменным маёнтку існавала багатая калекцыя твораў мастацтва.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Геранёны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. У 1920 годзе Геранёны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Геранёны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Геранёны атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 306 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 207 чал., зь іх 195 каталікоў і 12 юдэяў[9]; 1885 год — каля 240 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 316 чал.; 1970 год — 397 чал.; 1993 год — 1291 чал.[10]; 1996 год — 1,4 тыс. чал.; 1999 год — 1396 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1,5 тыс. чал.; 2010 год — 1278 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Геранёнах працуюць сярэдняя школа і дом культуры.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
  • Царква

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 222.
  2. ^ Ґеранёны = Gieraniony // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ Смалянічэнка А. Гісторыя Геранёнаў
  4. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 69.
  5. ^ а б Шаблюк В. Геранёны // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 527.
  6. ^ Самусик А. Сердце, пронзённое мечем // «Отдых и путешествия» № 11, 2002 г.
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Wejssenhof J. Gieraniony // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 558.
  10. ^ Шаблюк В. Геранёны // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 514.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1. — Krakow, 1948. — Дакумэнт №56.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Геранёнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў