Славечна (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славечна
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Дабрынскі
Насельніцтва: 103 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2354
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°38′0″ пн. ш. 29°4′0″ у. д. / 51.63333° пн. ш. 29.06667° у. д. / 51.63333; 29.06667Каардынаты: 51°38′0″ пн. ш. 29°4′0″ у. д. / 51.63333° пн. ш. 29.06667° у. д. / 51.63333; 29.06667
Славечна на мапе Беларусі ±
Славечна
Славечна
Славечна
Славечна
Славечна
Славечна

Славе́чна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жалоні. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 103 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Ельску, за 199 км ад Гомелю; чыгуначная станцыя на лініі Каленкавічы — Оўруч. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Ельск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітва пад Славечнай. Габэлен XVIII ст.

Упершыню Славечна (Славечня) упамінаецца ў XVI ст. у зьвязку з утварэньнем Мазырскага павету згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Славечна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1915 тут пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. На 1925 год у вёсцы было 16 двароў.

На 2004 год у Славечне было 54 гаспадаркі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1959 — 674 чал. у вёсцы Славечне, 16 чал. на чыгуначнай станцыі Славечне (паводле перапісу); 1999 — 151 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 103 чал.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]