Жыткавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыткавічы
лац. Žytkavičy
Герб Жыткавічаў
Першыя згадкі: 1445[1] або 1457[2]
Горад з: 1970
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Плошча:
  • 14,686551 км²[3]
Насельніцтва: 16 002 чал. (2018)[4]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247951 (2,3)
СААТА: 3216501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′1.54″ пн. ш. 27°51′16.92″ у. д. / 52.2170944° пн. ш. 27.8547° у. д. / 52.2170944; 27.8547Каардынаты: 52°13′1.54″ пн. ш. 27°51′16.92″ у. д. / 52.2170944° пн. ш. 27.8547° у. д. / 52.2170944; 27.8547
Жыткавічы на мапе Беларусі ±
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Жыткавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жы́ткавічыместа ў Беларусі, на рацэ Гніліцы (Жыткаўцы). Адміністрацыйны цэнтар Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 002 чалавекі[4]. Знаходзяцца за 238 км на захад ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі ГомельЛунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Берасьцем і Каленкавічамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Жыткавічы» ўтварыўся ад назвы некалі паўнаводнай і суднаходнай ракі Жыткаўкі. Тым часам гідронім хутчэй за ўсё пайшоў ад возера Жыда. Гістарычная форма назвы — Жы́дкавічы[a][b][5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Жыткавічы датуецца 1445 годам. Пад 1500 годам паселішча ўпамінаецца ў Мэтрыцы Літоўскай: у «Выраку паміж панам Войцехам Кучуковічам і князем Сямёнам Слуцкім аб маёнтку Жыдкавічы» разьбіраецца скарга Войцэха Кучуковіча, маршалка гаспадарскага. Бацька князя, Міхайла Слуцкі, адняў у бацькі Войцеха Кучуковіча, Яна Кучуковіча, маёнтак Жыдкавічы. Сямён Слуцкі даводзіць, што Ян Кучуковіч ніколі не валодаў маёнткам. У адказе Войцех Кучуковіч прад’яўляе сьведчаньні 22 баяраў, якія пад прысягай пацьвердзілі, што Ян Кучуковіч сапраўды валодаў маёнткам і сяляне плацілі яму даніну. Вырак быў адназначным: прысудзіць маёнтак Жыдкавічы ў вечнае карыстаньне Войцеху Кучуковічу і яго дзецям, князю Слуцкаму забаранялася ступаць на тэрыторыю маёнтку… «Кароль падпісаў і пячатку прывесіў. Пісана ў Вільні 10 кастрычніка 1498 году».

Відаць, да 1565 году Жыткавічы ўваходзілі ў Тураўскае княства, пазьней — у Мазырскі павет Менскага ваяводзтва[6]. Тут разьмяшчаўся маёнтак Ажарынскіх, з 1581 году дзейнічала царква Сьвятой Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жыткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У гэты час тут налічвалася 79 двароў, праходзіў гасьцінец Мазыр — Давыд-Гарадок. Паводле імяннога царскага ўказу ад 6 верасьня 1795 году ў краі пачала працаваць паштовая сувязь. Паштовая дарога прайшла ад Мазыру да Давыд-Гарадку праз Жыткавічы (8 коней, 4 паштальёны), Тураў (тое самае) і далей празь Ленін (тое самае). У 1795 годзе Жыткавічы сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У склад воласьці ўваходзіла 13 паселішчаў. Насельніцтва маёнтку займалася ў асноўным сельскай гаспадаркай, бортніцтвам.

На 1816 год у Жыткавічах было 79 двароў, на 1866 год — 80, на 1886 год — 84[7]. У сярэдзіне XIX ст., асабліва па пракладцы ў 1886 годзе Палескай чыгункі (Лунінец — Каленкавічы), на месцы былых вёсак Бярэжжа і Зарэчча пачаў расьці пасёлак Жыткавічы і стала разьвівацца прамысловасьць — прадпрыемствы перапрацоўкі драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі. З гэтага часу мястэчка пачало вылучацца як найбольшае ў акрузе. Ужо ў пачатку XX стагодзьдзя Жыткавічы колькасьцю насельніцтва абышлі старажытны Тураў. На 1909 год колькасьць двароў узрасла да 329.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Школа, да 1941 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Тураў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8].

13 лютага 1918 году Жыткавічы занялі нямецкія войскі, 4 сьнежня 1918 году — бальшавікі, 27 жніўня 1919 году — польскія войскі, 15 ліпеня 1920 году — зноў бальшавікі. На 1924 год у мястэчку было 378 двароў. 17 ліпеня 1924 году Жыткавіцкую воласьць ператварылі ў Жыткавіцкі раён. Да 1937 году Жыткавічы заставаліся мястэчкам, а з 27 верасьня 1938 году атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У Другую сусьветную вайну з 18 ліпеня 1941 году да 6 ліпеня 1944 году Жыткавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, у час якой дзейнічала савецкае падпольле. У баях за мястэчка загінулі 139 савецкіх ваяроў, пахаваных у братэрскай магіле ў сквэры.

19 лістапада 1971 году Жыткавічы атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня, да якога далучылі суседнюю вёску Дварэц.

14 траўня 2014 году ў склад горада ўвайшлі вёскі Забродзьдзе, Кажановічы і Подаўж і пасёлак Заходні[9].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікрараёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаткавічы падзяляюцца на 9 мікрараёнаў:

У 2012 годзе старшыня гарвыканкаму Мікалай Какора прапанаваў скасаваць мікрараён Азёрны і ўсе дамы аднесьці да вуліцы Сацыялістычнай. Пры гэтым, стварыць мікрараён Прыазёрны, да якога аднесьці новыя дамы мікрараёну Азёрны. Жыхары прапанову не падтрымалі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 644 чал.; 1886 год — 326 чал.; 1897 год — 1228 чал. у сяле Жыткавічах і 56 чал. на станцыі Жыткавічах
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 2084 чал.; 1909 год — 2027 чал.; 1917 год — 1848 чал. у сяле Жыткавічах і 327 чал. у пасёлку Жыткавічах; 1923 год — 2895 чал.; 1924 год — 2175 чал.; 1926 год — 2975 чал.; 1928 год — 2334 чал.; 1933 год — 2,9 тыс. чал.[10]; 1938 год — 4,3 тыс. чал.; 1959 год — 5,4 тыс. чал.[11]; 1970 год — 7,9 тыс. чал.[12]; 1991 год — 16,8 тыс. чал.; 1997 год — 17,7 тыс. чал.[13]; 1999 год — 16,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 16,9 тыс. чал.[14]; 2005 год — 16,6 тыс. чал.; 2006 год — 16,6 тыс. чал.[15]; 2008 год — 16,7 тыс. чал.; 2009 год — 15 893 чал.[16] (перапіс); 2011 год — 15 869 чал.[17]; 2012 год — 15 800 чал.[18]; 2013 год — 15 828 чал.[19]; 2014 год — 15 904 чал.[20]; 2015 год — 15 850 чал.[21]; 2016 год — 15 993 чал.[22]; 2017 год — 16 019 чал.[23]; 2018 год — 16 002 чал.[4]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць цэрквы Сьвятой Тройцы і Сьвятой Параскевы Пятніцы (збудаваная ў 1990-я гады), а таксама касьцёл Сьвятога Язэп (Парафія сьвятога Язэпа Рамесьніка)

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Жыткавічах працуюць: 4 агульнаадукацыйныя школы, школа-інтэрнат, вечаровая сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 182, школа мастацтваў, спартовая школа, Дом школьнікаў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня й рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць раённы й гарадзкі дамы культуры, бібліятэкі, музэй, цэнтар фальклёру.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Новае Палесьсе».

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Жыткавічах існуюць наступныя спартыўныя збудаваньні й пляцоўкі:

  • гарадзкі стадыён на 400 пасадкавых месцаў
  • плавальны басэйн
  • міні-басэйн
  • іншыя залі й пляцоўкі (школьныя спартыўныя залі й г.д.)

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарогі падзяляюць Жыткавічы на 3 часткі. Сучасная забудова мураваная і драўляная, новыя дамы ўзводзяцца ўздоўж бульвара. Шматпавярховыя дамы пабудаваныя ў мікрараёнах «Азёрны» (пяці-, сямі- і дзевяціпавярховыя), «Усходні» (пяціпавярховыя), «Зубронак» (пяціпавярховыя) й «БМУ» (2 пяціпавярховых дома, усе астатнія двухпавярховыя).

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс вуліцаў: 50 гадоў УЛКЗМ, 8 сакавіка, Беларуская, Берагавога, Будаўнічая, Бэзавая, Бярозавая, Валянціны Церашковай, Веры Харужай, Вінаградная, Вясновая, Гагарына, Горкага, Даватара, Дабравольскага, Дзяржынскага, Дзяржынская, Жукава, Зарэчная, Заслонава, Зорная, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калініна, Каліноўскага, Камсамольская, Камуністычная, Каралёва, Карбышава, Карла Маркса, Кастрычніцкая, Касьмічная, Кацубінскага, Кацубінская, Кветкавая, Кірава, Кляновая, Леніна, ЛКЗМБ, Лугавая, Лясная, Максіма Багдановіча, Малінавая, Матоха, Машэрава, Міра, Мічурына, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Падлесная, Палеская, Паркавая, Партызанская, Пасялковая, Паўднёвая, Паўночная, Перамогі, Першамайская, Пралетарская, Працоўная, Рабочая, Радужная, Рэспубліканская, Савецкая, Садовая, Сацыялістычная, Свабоды, Сенечная, Славянская, Сонечная, Стадыённая, Суворава, Сьветлая, Сьвярдлова, Сялянская, Таполевая, Травеньская, Тэхнічная, Усходняя, Францішака Скарыны, Фрунзэ, Цяністая, Чапаева, Чарняхоўскага, Чкалава, Чыгуначная, Чырвонаармейская, Школьная, Энгельса, Юбілейная, Якуба Коласа, Янкі Купалы

Сьпіс завулкаў: 8 сакавіка, Азёрны, Бытавы, Волкава, Горкага, Дзяржынскага, Дзяржынскі, Заслонава, Заходні, Кааператыўны, Калініна, Каліноўскага, Камуністычны, Лугавы, Лясны, Палескі, Палявы, Першамайскі, Савецкі, Сасновы, Сацыялістычны, Свабоды, Стадыённы, Суворава, Усходні, Фрунзэ, Чкалава, Энгельса, Якуба Коласа

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Жыткавічы прыходзіць чыгуначная магістраль БерасьцеГомель, а таксама аўтамабільныя дарогі Берасьце — Гомель, Жыткавічы — Столін. Ёсьць чыгуначны вакзал, аўтобусная станцыя.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш яркі й самабытны калектыў Жыткавічаў — ансамбль народнай песьні «Жытніца» Жыткавіцкага РДК.

Гасьцініцы, рэстараны, кавярні:

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятой Тройцы (1842)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл
  • Царква Сьвятой Тройцы
  • Сынагога

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Ад старажытнасці да пачатку XX ст. / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Скл. І.П.Хаўратовіч; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 221 с.: іл. ISBN 985-11-0020-X С. 91.
  2. ^ Мэтрыка Літоўская

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.
  2. ^ Жыткавічы на Radzima.org
  3. ^ http://gp.by/upload/iblock/bac/bace6302a74f5bc2aac8d806b18fc108.pdf
  4. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Характарыстыка Жыткавіцкага раёну (рас.)
  6. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 634.
  7. ^ Jelski A. Żytkowicze (1) // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 899.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области»(недаступная спасылка)
  10. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 272
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 474.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 479.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 473.
  14. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 478.
  15. ^ Республика Беларусь. Атлас автомобильных дорог. 1:200 000. Атлас составлен и подготовлен к печати Республиканским унитарным предприятием «Белкартография» в 2007 г. Географическая основа. Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь. — Минск: Белкартография, 2007. — 280 с. ISBN 978-985-508-010-8
  16. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2011 г. и среднегодовая численность населения за 2010 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2012 г. и среднегодовая численность населения за 2011 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2013 г. и среднегодовая численность населения за 2012 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2014 г. и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) / Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]