Аснабрук
Выгляд
| Аснабрук | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Зямля | Ніжняя Саксонія | ||||
| Дата заснаваньня | 780 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Обэрбургамістар | Вольфганг Грызэрт | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 119,8 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 63 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°17′ пн. ш. 8°03′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 156 315 чал. (2013) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0541, 05402, 05406 і 05407 | ||||
| Паштовы індэкс | 49074–49090 | ||||
| Нумарны знак | OS | ||||
| Сайт | www.osnabrueck.de | ||||
| Аснабрук на мапе Нямеччыны Аснабрук | |||||
Аснабрук (па-нямецку: Osnabrück) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва 156 315 чалавек (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Ніжняй Саксоніі, пасьля Гановэру, Браўншвайгу й Альдэнбургу). Важны чыгуначны вузел і вузел аўтамабільных дарог.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аснабрук быў заснаваны ў 780 годзе Карлям Вялікім і хутка становіцца важным гандлёвым цэнтрам. У канцы IX стагодзьдзя атрымаў гарадзкія прывілеі, а з канца XII стагодзьдзя ўвайшоў у склад Ганзы. У 1648 годзе ў Аснабруку і суседнім зь ім Мюнстэры быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Ратуша (пабудаваная ў 1487—1512 гадох)
- Сабор Сьвятога Пятра (XIII стагодзьдзе)
- Замак XVII стагодзьдзя ў стылі барока (цяпер — Унівэрсытэцкі палац)
- Вежа Букстурм (XIII стагодзьдзе)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эрых Марыя Рэмарк — нямецкі пісьменьнік
- Фэлікс Нусбаўм — нямецкі мастак
- Крыстыян Вульф — 10–ы прэзыдэнт ФРН