Алекшыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алекшыцы
трансьліт. Aliekšycy
Aliekšycy, Belarus - panoramio.jpg
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Алекшыцкі
Насельніцтва: 814 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231784
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′28″ пн. ш. 23°56′56″ у. д. / 53.34111° пн. ш. 23.94889° у. д. / 53.34111; 23.94889Каардынаты: 53°20′28″ пн. ш. 23°56′56″ у. д. / 53.34111° пн. ш. 23.94889° у. д. / 53.34111; 23.94889
Алекшыцы на мапе Беларусі ±
Алекшыцы
Алекшыцы
Алекшыцы
Алекшыцы
Алекшыцы
Алекшыцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Але́кшыцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бераставічанцы. Цэнтар сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Горадня — Баранавічы.

Алекшыцы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Алекшыцы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Алекшыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце.

У пачатку XX стагодзьдзя тут было 50 будынкаў, школа і царква.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Алекшыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Алекшыцы апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (34 жылыя будынкі) і фальварак (4 будынкі).

У 1939 годзе Алекшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету. У другой палове 2000-х гадох паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1902 год — 368 чал.[3]; 1921 год — 205 чал. у вёсцы Алекшыцах, зь іх паводле нацыянальнасьці: 185 беларусаў, 13 палякаў і 7 іншых; паводле веры: 192 праваслаўныя, 11 каталікоў, 2 іншых (хрысьціяне); 50 чал. у фальварку Алекшыцы, зь іх паводле нацыянальнасьці: 22 беларусы, 15 палякаў і 12 жыдоў і 1 іншых; паводле веры: 23 праваслаўныя, 15 каталікоў і 12 юдэяў[4]; 1999 год — 813 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 814 чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Алекшыцах існуе радовішча торфу[5]. Побытавыя паслугі надае пральня[5].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 113.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 107.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 406.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  5. ^ а б Бераставіцкі раён // Гродзенскi аблвыканкам

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алекшыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў