Гатавічы
Гатавічы | |
трансьліт. Hatavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 253 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222403 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′19″ пн. ш. 26°51′58″ у. д. / 54.85528° пн. ш. 26.86611° у. д.Каардынаты: 54°51′19″ пн. ш. 26°51′58″ у. д. / 54.85528° пн. ш. 26.86611° у. д. |
Гатавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гатавічы | |
![]() |
Га́тавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1846 год — зьяўляліся вёскай фальварку Вузла маёнтку з такой жа назвай Віленскай губэрні і былі ўладаньнем К. І. Тызенгаўза. Вёска налічвала 15 двароў і 113 жыхароў.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 15 двароў і 70 жыхароў.
- З 1894 году ў Гатавічах дзейнічала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе вучыліся 12 хлопчыкаў.
- 1904 год — вёска налічвала 297 жыхароў. Побач зь вёскай знаходзіўся маёнтак Гатавічы — уладаньне памешчыкаў Пшазьдзецкіх. Маёнтак налічваў 11 жыхароў.
- 1907 год — вёска налічвала 290 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 55 двароў і 317 жыхароў.
- 1931 год — 59 двароў і 340 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 68 двароў і 311 жыхароў.
- У ліпені 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкімі захопнікамі былі спаленыя 17 гаспадарак.
- 1948 год — створаны калгас «Сталінскі шлях».
- З 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 11 лютага 1960 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры (да 20 лістапада 1961 году калгас называўся «Сталінскі шлях»).
- З 25 студзеня 1996 году вёска знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 253 жыхары
- 1999 год — 379 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 161 двор і 397 жыхароў
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У вёсцы знаходзіцца крама. Недалёка ад вёскі на беразе возера Нарач разьмяшчаецца санаторый-прафілякторый «Сосны» (быў пабудаваны ў 1976 годзе). На тэрыторыі санаторыя-прафілякторыя ёсьць дзіцячы садок і аддзяленьне сувязі.
Каля вёскі Гатавічы ў Нарачы знаходзяцца так званыя Гатаўскія ямы — іхная глыбіня сягае 24,8 м.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Менск: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Hatowicze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 40