Аўтамагістраль М8
Выгляд
(Перанакіравана з «Магістраль М8 (Беларусь)»)
Аўтамагістраль М8 — транзытная аўтамагістраль у Рэспубліцы Беларусь, праходзіць з поўначы на поўдзень ва ўсходняй частцы краіны. Зьяўляецца часткай эўрапейскага маршруту E95 і асноўнага рукава панэўрапейскага транспартнага калідора IX Хэльсынкі — Александруполіс.
Праходзіць ад мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй па тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцей да мяжы з Украінай. Шаша пачынаецца ад памежнага пункту Езярышча і ідзе на поўдзень каля Гарадку, Віцебску, Воршы, Шклова, Магілёва, Быхава і Гомелю да памежнага пункту Новая Гута.
Працяг на поўнач — фэдэральная аўтамабільная дарога М20 «Пскоў», на поўдзень — украінская аўтастрада M01.
Працягласьць маршруту складае 456 км.