Невель (вёска)
Невель лац. Nieviel | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Хойнаўскі |
Насельніцтва: | 117 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225745 |
СААТА: | 1254893021[2] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°55′49″ пн. ш. 25°50′36″ у. д. / 51.93028° пн. ш. 25.84333° у. д.Каардынаты: 51°55′49″ пн. ш. 25°50′36″ у. д. / 51.93028° пн. ш. 25.84333° у. д. |
± Невель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Не́вель[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Стаходу. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 207 км ад Берасьця; за 31 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пінск (лінія Берасьце — Гомель), на аўтадарозе Невель — Стытычава Р147, каля граніцы з Украінай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Невель — старажытнае паселішча ў Пінскім княстве; упамінаецца ў прывілеях вялікіх князёў Вітаўта, Казімера і Жыгімонта братам Вяляціцкім. У 1524 годзе Бона Сфорца пацьвердзіла правы на «именье, отчызну» Багдану Васільевічу Вяляціцкаму ў «Велятичох и Невеле и к ним дворища, люди тяглые и данники… всего 15 дворищ и огородники». Нашчадкі Іван і Сямён Вяляціцкія ставілі ў войска 2 коней (1528 год). Анісься Вяляціцкая была да пачатку 1550-х гадоў ігуменьняй Пінскага Варварынскага жаночага манастыра.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Невель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыяй. У канцы XVIII — XIX стагодзьдзях вёска была ў валоданьні Кужанецкіх. 8 верасьня 1831 году ў часе вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў каля Невелю расейскія карнікі палкоўніка Ільінскага нанесьлі паразу аддзелу паўстанцаў на чале зь Цітусам Пуслоўскім. 400 паўстанцаў загінулі або былі параненыя, 87 трапілі ў палон. Расейскія ўлады арыштавалі ўладальніка сядзібы Віктара Кужанецкага за спрыяньне паўстанцам.
На 1860-я гады існавалі сяло Невель, якое было цэнтрам сельскай грамады ў Пінскай воласьці Пінскага павету Менскай губэрні, і аднайменны маёнтак Лапаціцкага, 42 гаспадарак, дзеяла царква, працаваў ветраны млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі скарбовае сяло Невель, дзе было 87 гаспадарак, дзеяла царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа, працавалі расейская прыходзкая школа, 2 ветраныя млыны і шынок, і сядзіба Невель, дзе было 2 двары. На пачатак XX стагодзьдзя ў сяле Невелі была 121 гаспадарка.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Невель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году аднайменныя вёска і фальварак апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Хойнаўскай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час у вёсцы было 74 гаспадарак, у фальварку — 2 двары.
У 1939 годзе Невель увайшоў у склад БССР, з 4 сьнежня 1939 году ў складзе Пінскага раёну Пінскай вобласьці. З 15 студзеня 1940 году ў Жабчыцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, у гэтым час у сяле была 171 гаспадарка. На 1941 год — 153 гаспадаркі.
У нямецка-савецкую вайну зь ліпеня 1941 году да ліпеня 1944 году Невель акупавалі нямецкія войскі, якія ў сьнежні 1942 году і ў траўні 1943 году зьнішчылі 150 дамоў, забілі 214 чалавек. З 1954 году вёска ў Берасьцейскай вобласьці (з 1957 году ў Пінскім раёне, з 1959 году ў Хойнаўскім сельсавеце), працаваў калгас «Чырвоны баец», у які ўвайшлі 257 гаспадарак. У канцы XX стагодзьдзя ў вёсцы было 109 гаспадарак, працавалі фэльчарска-акушэрскі пункт і мытня. На 2005 год — 87 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1860-я гады — 349 чал.; 1897 год — 570 чал. у сяле Невелі і 7 чал. у сядзібе Невелі
- XX стагодзьдзе: каля 1901 году — 730 чал. у сяле Невелі і 12 чал. у маёнтку Невелі; 1921 год — 462 чал. у сяле Невелі і 15 чал. у фальварку Невелі; 12 кастрычніка 1940 году — 856 чал.; 1941 год — 633 чал.; 1954 год — 708 чал.; 1960 год — 574 чал.; 1970 год — 508 чал.; 1999 год — 208 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 157 чал.; 2009 год — 117 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар КУСП «Невель».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архэалёгіі — стаянкі 7—3 тысячагодзьдзяў да н. э. Ад часоў Першай сусьветнай вайны засталіся вайсковыя могілкі. Магіла ахвяр фашызму, помнік землякм, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну[5].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1875, разбураная па 1941)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
- ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 239.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 2. С. 440
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Невель , Radzima.org
- Невель (рас.), Глёбус Беларусі