Каханавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каханавічы
трансьліт. Kachanavičy
Палац Храпавіцкіх, фота 1910 г.
Палац Храпавіцкіх, фота 1910 г.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Каханавіцкі
Насельніцтва: 575 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211625
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°52′32″ пн. ш. 28°7′28″ у. д. / 55.87556° пн. ш. 28.12444° у. д. / 55.87556; 28.12444Каардынаты: 55°52′32″ пн. ш. 28°7′28″ у. д. / 55.87556° пн. ш. 28.12444° у. д. / 55.87556; 28.12444
Каханавічы на мапе Беларусі ±
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Каханавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каха́навічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозаўцы. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дрысы, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Дрысу, Расоны, граніцу з Расеяй.

Каханавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Храпавіцкіх, помніка архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Храпавіцкіх.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Каханавічы ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як уладаньне Лавейкаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Каля 1628 году Крыстына Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазьней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Флярыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па 1710 годзе іхная адзіная дачка Мар’яна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка маёнтак перайшоў да ягонага сына Яўстаха, які разам з сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каханавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі збудаваў тут рымска-каталіцкую капліцу Маці Божай.

У 2-й палове XIX ст. у Каханавічах было 26 двароў, працавалі лякарня і школа.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1998 год у Каханавічах было 276 двароў. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), зь іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысьціянаў 6 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 76 муж. і 87 жан., сялянаў зямянскіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.[2]; 1883 год — 272 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 24 чал.[4]; 1998 год — 609 чал.[5]; 1999 год — 640 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 575 чал.

Інфрастуктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх (XIX ст.)

У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Храпавіцкага.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (1823)
  • Палац Храпавіцкіх (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1878; мураўёўка)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 224.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Менск: Паліграфафармленне, 2000. — 395, [1] с. ISBN 985-6351-07-3. С. 354.
  5. ^ БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 189.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Каханавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў